Цель — профилактика

Общество Президент

Пад ляжачы камень…
18 сакавіка намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў сумеснае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку і наглядальнай камісіі.
Удзел у пасяджэнні ўзялі прадстаўнікі праваахоўных органаў, медыцыны, адукацыі, сацыяльных службаў і іншыя.
Абмяркоўваючы з прысутнымі абласны план па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на гэты год, Анатоль Мікалаевіч заўважыў, што не ўсе рэзервы прафілактычнай работы яшчэ вычарпаны, і што на сітуацыю можна паўплываць, калі рабіць гэта разам і зладжана. У хуткім часе вопыт нашага раёна ў гэтай справе плануецца абагульняць.
А пра вынікі сапраўды можна гаварыць. Пракурор раёна С. У. Зайцаў прывёў у прыклад адну, ужо былую абавязаную асобу (неаднаразовую ўдзельніцу падобных пасяджэнняў), якая не толькі выправілася і працуе, але і дапамагла раскрыць адно сур’ёзнае злачынства. Ёй вярнулі двух дзетак.
Дарэчы, у гэты раз удзел у пасяджэнні не прыняла ніводная жанчына, але што і казаць, іх прысутнасць, літаральна, лунала ў паветры. То яны п’юць, то ў турме сядзяць, то 20 мільёнаў на ўтрыманне дзяцей запазычылі дзяржаве. І ў кожнай ёсць ці муж, ці сужыцель, з якім яны разам то коцяцца на дно, то карабкаюцца ўверх. Кожную і кожнага ведаюць у твар і з біяграфіяй. Зноў і зноў ім даводзяць, як трэба жыць, каб сапраўды жыць.
Праўда, дакладна намаляваўся і яшчэ адзін персанаж: мужчына, малады ці не вельмі, які нідзе не працуе, жыве на ўтрыманні бацькоў, выпадковыя заробкі вымярае спіртным. Ён не жанаты і не мае дзяцей, а таму прэтэнзій з пункту гледжання Дэкрэта №18 да яго няма. Але іх шмат з пункту гледжання іншых законаў. А самае галоўнае, што ўсіх гэтых асоб лёгка можна западозрыць у схільнасці прыбраць да рук тое, што, як кажуць, дрэнна ляжыць. Як можна нідзе не працаваць, але быць апранутым, сытым і па большай частцы п’яным? Вечныя праблемы ў іх і з працаўладкаваннем. Складваецца ўражанне, што проста адсутнічае схільнасць да працы, не хапае цярпення і жадання выконваць пэўныя абавязкі ў пэўны час. І хоць з рабочымі прафесіямі сёння ў раёне і сапраўды не ўсё проста, але ж і спрыту ва ўладкаванні на працу мужчыны не праяўляюць. А пад ляжачы камень, як вядома, вада не цячэ, заўважыў пракурор.
Таксама на пасяджэнні выступіла начальнік аддзела па кадрава-прававой і ідэалагічнай рабоце ПМК-70 С. У. Мацвеева. Яна расказала пра тое, якім чынам на прадпрыемстве наладжана работа па барацьбе са злачыннасцю і п’янствам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *