Идёт охота на волков

Общество Экология

Каштоўны трафей
Выслоўе аб тым, што воўк – санітар лесу, працуе да таго часу, пакуль іх папуляцыя не перавышае норму. Калі ваўкоў становіцца шмат, то яны ўжо не санітары, а сапраўдная праблема для мясцовых жыхароў асабліва ў маленькіх вёсачках, калі страшна ўвечары выйсці на вуліцу.
“У Мішкавіцкай паляўнічай дачы ўзімку было каля дзевяці ваўкоў, – расказвае паляўніцтвазнавец раённай арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Ігар Каштанаў. – Аптымальна, калі на гэтай тэрыторыі будзе 2-3 ваўкі”.
Паляванне на ваўка ў паляўнічых лічыцца адным з самых складаных і прэстыжных,  воўчы трафей – асаблівы гонар любога паляўнічага. На ваўка сам-насам не пойдзеш, тут патрэбна калектыўная работа. Вось і збіраюцца паляўнічыя ў брыгады, каб паляваць на ваўкоў. Дарэчы, за забітую ваўчыцу выплачваецца 10 базавых велічынь,  за ваўка – 7 базавых велічынь, за ваўчанё – 2,5. Хаця грашовае ўзнагароджанне для паляўнічых – справа апошняя. Як самі адзначаюць, паляванне на ваўка – такі адрэналін, такі выплеск эмоцый, што ўсё астатняе становіцца няважным.
“Нам, паляўнічым, было б лягчэй, калі б мясцовыя жыхары, прадстаўнікі сельвыканкамаў аператыўна паведамлялі пра ваўкоў у таварыства (тэл. 4-22-60), – дзеліцца Ігар Каштанаў. – А так спадзяемся толькі на нашых егераў. Хаця, думаю, яны няблага спрацавалі: за зіму ў Мішкавіцкай паляўнічай дачы падстрэлілі чатырох ваўкоў і дзвюх ваўчыц”.
Ёсць ваўкі і ў Сіроцінскай паляўнічай дачы. Іх тут каля чатырох. Але паляваць складана з-за тропінскага балота. За зіму тут паляўнічыя падстрэлілі аднаго ваўка.
“На ваўкоў паляванне ідзе цэлы год, – адзначае Ігар Каштанаў. – Хаця зімой, калі ляжыць снег, гэта рабіць лягчэй. Хочацца ўспомніць мінулы год, калі вясной выпаў лёгкі снег. Мы даведаліся пра пераход ваўкоў, хутка сабралі брыгады, якія падстрэлілі чатырох драпежнікаў”.
Алесь САКАЛОЎ
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *