2 чэрвеня – Дзень меліяратара

Новости Экология Экономика

2 чэрвеня – Дзень меліяратара
Паважаныя работнікі меліярацыйнай галіны Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём меліяратара!
Меліярацыйныя сістэмы і гідратэхнічныя збудаванні, створаныя працай некалькіх пакаленняў меліяратараў, працягваюць арашаць палеткі,  садзейнічаюць тым самым развіццю сельскагаспадарчых  арганізацый раёна.
Упэўнены, што, усведамляючы значэнне і запатрабаванасць сваёй штодзённай стваральнай працы, вы і надалей будзеце дасягаць высокіх прафесійных паказчыкаў, а сама галіна будзе годна падтрымлівацца на дзяржаўным узроўні.
У дзень прафесійнага свята выказваем вам шчырую ўдзячнасць за адказныя адносіны да справы, добрасумленную працу на карысць Шумілінскага раёна!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.