Уладзіслаў Грачухін – чэмпіён Беларусі

Актуалии Молодёжь Новости Спорт, туризм

Уладзіслаў Грачухін – чэмпіён Беларусі

У панядзелак-аўторак у Стайках прайшоў юніёрскі чэмпіянат Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. Шумілінскіх заўзятараў найбольш цікавіла вагавая катэгорыя да 98 кг, у якой быў заяўлены майстар спорту барэц з Обалі Уладзіслаў Грачухін.
На перамогу ў гэтай катэгорыі прэтэндавала больш за 20 спартсменаў. Уладзіслаў Грачухін быў на галаву мацней за сваіх канкурэнтаў. Пра гэта сведчыць і той факт, што ў фінальным паядынку Грачухін без варыянтаў перамог саперніка з лікам 9:0 па ачках.
Рэдакцыя звязалася з першым трэнерам чэмпіёна Беларусі Пятром Ганушчанкам: “Вельмі рады поспеху Уладзіслава. Хлопец пасля траўмы і вымушанага гадавога перапынку вярнуўся ў  спорт. Прычым, вярнуўся бліскуча. Да чэмпіянату падышоў у выдатнай фізічнай форме”.
Віншуем Уладзіслава Грачухіна і яго трэнера Пятра Ганушчанку з перамогай і жадаем пакарэння новых спартыўных вяршынь!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *