Опыт работы Шумилинской районной организации «Белорусского общества инвалидов» будет обобщён

Новости Общество

Каштоўны вопыт
10 сакавіка прайшло пасяджэнне прэзідыума цэнтральнага праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Сярод іншых, справаздачу трымаў і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА “БелТІ” М. Я. Каралюн. Расказаў ён і пра дзейнасць Шумілінскай раённай арганізацыі, якую ўзначальвае Л. М. Нагібава. Было прынята рашэнне абагульніць вопыт работы праўлення, а таксама стварыць відэафільм для таго, каб распаўсюдзіць перадавы вопыт сярод раённых, гарадскіх і аб’яднаных арганізацый.
Дарэчы, у Бешанковіцкім, Ушацкім, Талачынскім, Сенненскім і Гарадоцкім раёнах Віцебскай вобласці пакуль няма арганізацыйных структур ГА “БелТІ”.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *