Светлосельская амбулатория переезжает в здание поликлиники Шумилинской ЦРБ

Здоровье Новости Общество

«Светласельскую ўрачэбную амбулаторыю не зачыняюць. Яе пераносяць»

На мінулым тыдні ў рэдакцыю звярнулася некалькі чалавек з просьбай расказаць на старонках газеты, ці праўда, што зачыняюць Светласельскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Маўляў, у народзе ходзяць чуткі, аднак афіцыйнай інфармацыі не было. За каментарыем мы звярнуліся да галоўнага ўрача Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Лінкевіч.

 

«Адразу хачу падкрэсліць: Светласельская амбулаторыя не зачыняецца. Для паляпшэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, правядзення поўнага спектра лабараторных і інструментальных метадаў абследавання, пры неабходнасці – своечасовага кансультавання вузкімі спецыялістамі, яна пераносіцца, – паведаміла Святлана Ула-дзіміраўна. – Разглядаецца пытанне, каб з 1 студзеня 2023 года перанесці Светласельскую амбулаторыю на тэрыторыю  паліклінікі райбальніцы. Пры гэтым будзе захавана каманда ўрача агульнай практыкі ў тым жа складзе і будзе захаваны прынцып тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Пытанне пра перанос амбулаторыі наспела даўно. Рашэнне было прынята ў сувязі з масавай колькасцю зваротаў ад жыхароў замацаванага ўчастка (асабліва аддаленых вёсак), звязаных з нязручнасцямі, па-першае, дабірацца да амбулаторыі і, па-другое, у аказанні ім медыцынскай дапамогі. У Светласельскай амбулаторыі быў магчымы толькі амбулаторны прыём, таму нязручнасці выкліканы таксама і тым, што пасля наведвання амбулаторыі пацыентам даводзіцца дабірацца на інструментальныя (УЗІ, рэнтген, агляд вузкімі спецыялістамі) і лабараторныя абследаванні ў паліклініку цэнтральнай раённай бальніцы, а потым вяртацца за кансультацыяй у амбулаторыю.

Як падкрэсліла галоўны ўрач, будзе захаваны выезд урача на абслугоў-ванне на даму, як і было раней, захаваецца і дзённы стацыянар. Забеспячэннем лекамі жыхароў сяла будзе займацца памочнік урача.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *