Гандляры з Полацка, Наваполацка, Брэста, Мінска прыехалі ў Шуміліна на традыцыйны восеньскі кірмаш

Актуалии Новости

Кірмашовыя замалёўкі
Гандляры з Полацка, Наваполацка, Брэста, Мінска прыехалі ў Шуміліна на традыцыйны восеньскі кірмаш.
Для многіх гараджан кірмаш пачаўся з чаргі да банкамата: вядома ж, за вядро журавін ці жывых труса з пеўнем банкаўскай карткай з гаспадаром не разлічышся – патрэбны наяўныя грошы. Да 8-мі гадзін на гарадской плошчы – традыцыйным месцы кірмашовых гулянняў – ішоў ужо бойкі гандаль. Больш за тое, некаторыя да гэтага часу ўжо паспелі пазбавіцца ад свайго тавару.  Напрыклад, Леанід Кавалеўскі, гаспадар з Мішкавічаў, бульбу па 10 рублёў за сетку (а прывёз ён 15 сетак) распрадаў літаральна за 15 хвілін. СФГ “Раднік” паставіла на кірмаш дзве тоны бульбы па 35 капеек за кілаграм, фермер з Бешанковічаў прасіў за другі хлеб па 12 рублёў за сетку, а шумілінскі фермер Валянціна Ляснічая – па 14 рублёў…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №78 ад 09.10.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *