На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Толькі штодзённая праца дае станоўчы вынік
На традыцыйнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама У. П. Куранны засяродзіў увагу на пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта зразумела, бо сельская гаспадарка – вядучая галіна эканомікі раёна. Пытанні развіцця жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, яго якасці, праблемы ўзнаўлення малочнага статку, лячэння жывёлы ставіліся перад спецыялістамі АПК. Да гэтых задач актыўна далучаюцца пытанні па разгортванні веснавых палявых работ: унясенне арганікі, падсеў шматгадовых траў, ворыва і іншыя. Кіраўнік раёна прывёў у прыклад СФГ “Раднік”, дзе “плюсуюць” і па вытворчасці малака, і па яго продажы, дзе надой на карову за дзень больш за 12 кг. Што перашкаджае арганізаваць работу на такім узроўні ў кожнай гаспадарцы?
На парадак дня выходзяць і пытанні навядзення парадку на зямлі. “Менавіта неабкошаная з восені трава стала адным з фактараў пажараў вясной. Дайсці да кожнага чалавека, да кожнага падворка, каб быў наведзены парадак ў кожным населеным пункце, на кожным участку”, – такую задачу кіраўнік раёна паставіў перад сельвыканкамамі, землеўпарадкавальнай службай і аддзелам архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, РЦГЭ.
На нарадзе былі разгледжаны і іншыя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, работы народнагаспадарчага комплексу раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *