Усе кветкі ліпеня – у феерверку

Актуалии

«Усе кветкі ліпеня» — так называўся вячэрні канцэрт, які завяршаў святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гледачы збіраліся ля эстрады ў парку з узнятым, святочным настроем. Самадзейным шумілін-скім артыстам гэты настрой удалося падтрымаць. Каханне, шчасце, радасць, жанчына – спрадвечныя матывы любімых усімі песень гучалі са сцэны. Пяшчотны вальс і бадзёрае дыска запрашалі гледачоў да танцаў, і яны не прымусілі сябе доўга чакаць.
Музыка стварала свята і ў парку. Пакуль дарослыя слухалі песні і танцавалі ля сцэны, парк захапіла дзятва. Арэлі, горкі, альтанкі – паўсюдна гаспадарылі маленькія шумілінцы.
Эстафету канцэртнай праграмы падхапіў ВІА “Шанс”. Салісты ансамбля распалілі энтузіязм шумілінцаў і гасцей, якія пачалі збірацца на пляцоўцы і ў парку ў чаканні феерверку. Хутка танцавалі літаральна ўсе.
Закончылася праграма урачыстым спяваннем гімна Беларусі і бліскучым феерверкам..



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *