Абноўлены састаў аптэчак

Здоровье Новости

Абноўлены састаў аптэчак
З 1 студзеня 2015 года ўступіла ў сілу Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 80 ад 4 снежня 2014 года “Аб устанаўленні пераліку аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі,  укладанняў у гэтыя аптэчкі і вызначэнні парадку іх камплектацыі”.
Згодна з дакументам змяніўся пералік сродкаў медыцынскага прызначэння, якім павінны аснашчацца аптэчкі першай медыцынскай дапамогі (вытворчыя), аўтамабільныя, бартавыя (паветраных судоў грамадзянскай авіяцыі) і аптэчкі хуткай медыцынскай дапамогі.
Для аптэчак першай дапамогі ўніверсальных, патрабуемых у цэхах і гардэробных вытворчых аб’ектаў (у адпаведнасці з Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012  № 215, п. 454), з пераліку ўкладанняў выключаюцца: ацэтылсаліцылавая кіслата, метамізол натрыю, бінт  стэрыльны, піпетка, інструкцыя па прымяненню укладанняў. Новымі складаемымі аптэчак сталі: кетаралак, бінты нестэрыльныя трох устаноўленых памераў (па 2 упакоўкі кожнага), лейкапластар катушачны, 3 мянзуркі для лекаў (стаканы), пальчаткі латаксныя аглядавыя (М і L памераў), 5 упаковак сурвэтак стэрыльных устаноўленага памеру.
Трэба падкрэсліць, што аптэчкі першай дапамогі камплектуюцца іх вытворцамі, або  камплектуюцца ці папаўняюцца юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і грамадзянамі самастойна ў адпаведнасці з зацверджанымі пералікамі ў дадатках 2-6 да Пастановы.
Пры іх камплектацыі і (ці) папаўненні могуць выкарыстоўвацца дадатковыя ўкладанні згодна з дадаткамі 5, 6, 9 вышэйуказанай пастановы.
У прыватнасці, у аптэчку першай дапамогі ўніверсальную ў якасці дадатковых укладанняў могуць уключацца танометр электронны, камплект шын для імабілізацыі верхніх і ніжніх канечнасцяў, пакет гіпатэрмічны ахалоджваючы, 5% спіртавы раствор ёду.
Уладальнік аптэчкі абавязаны сачыць за тэрмінамі годнасці лекавых сродкаў, якія ўваходзяць у яе.
М. АЛЯКСЕЕНКА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *