Осторожно: на дороге — трактор

Безопасность Сельское хозяйство

Трактары павінны быць спраўнымі
З 23 сакавіка па 24 красавіка супрацоўнікі РАУС праводзяць комплекс дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў сельскагаспадарчых арганізацый.
Супрацоўнікі ДАІ адпрацоўваюць тыя населеныя пункты раёна, каля якіх знаходзяцца сельскагаспадарчыя палеткі, правяраюць, ці ў парадку дакументы механізатараў, ці пратэрмінаваны дзяржтэхагляд. А з гэтым якраз ёсць праблемы. У прыватнасці, у гэтым годзе за пратэрмінаваны тэхагляд на трактарах, за парушэнне правілаў стаянкі, за няспраўнасць прыбораў бліжняга святла і іншыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш за  дзесяць механізатараў і  столькі ж службовых асоб.
Па дадзеных упраўлення ДАІ Віцебскага аблвыканкама з першага разу допуск да ўдзелу ў дарожным руху атрымліваюць толькі 40% сельскагаспадарчых транспартных сродкаў. А нездавальняючы стан трактароў негатыўна ўплывае на стан аварыйнасці ў вобласці і рэспублікі ў цэлым.
В. БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *