С очередным культпоходом — Наталья Черниченко

Духоўнае Культура

Дзве гадзіны над зямлёй
28 сакавіка. Віцебская абласная філармонія. Павел Кашын – з праверанымі часам песнямі і кампазіцыямі з новай праграмы “Доспехи дракона”.
Было так неверагодна цудоўна, што пры адной думцы, што я магла гэта прапусціць, мне становіцца страшна. Цяжка ўявіць, як можна было б правесці гэтыя дзве гадзіны па-іншаму, я і зараз яго чую. Павел Кашын зрабіў мяне іншай, магчыма, нават – лепшай.
На нешта сапраўднае заўжды першым рэагуе цела, ты можаш меркаваць, думаць, аналізаваць, а яго, цела, ужо трасе. І ты нічога не можаш з гэтым зрабіць. Па-мойму, трэсла ўсю залу, у нас усё атрымалася, усё здарылася. Мы прыйшлі і ўторкнуліся, як у разетку. Я спадзяюся, што гэтага зараду хопіць надоўга.
Я ж нават на аўтограф не пайшла. Ну, што я яму скажу: “Дзякуй?” Як дурніца? Не ж. Мы са сваімі сінякамі на далонях – дадому. І абавязкова пешшу – піць белае сухое за здароўе Кашына і за нас. За нас з ім. Паміж намі дакладна нешта было.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *