Ночь в библиотеке — для обольских школьников это реальность

Духоўнае Образование

Ноч у бібліятэцы
Рознакаляровай палітрай яркіх мерапрыемстваў ззяла ноч у бібліятэцы ў Обальскай школе.
“За два гады гэта акцыя стала знакавай падзеяй у справе асэнсавання сацыяльнай значнасці чытання як асновы адукацыі і культурнага развіцця асобы. Наша бібліятэка з’яўляецца інфармацыйным цэнтрам, цэнтрам вольнага часу, куды хочацца прыходзіць нават тым, хто рэдка бывае ў бібліятэцы”, – падкрэсліла намеснік дырэктара школы В. У. Баранава ў вітальным слове на адкрыцці Бібліяночы.
Для ўдзельнікаў акцыі была падрыхтавана разнастайная праграма. Пачалася сустрэча гучнымі чытаннямі. Усім аматарам даўніны былі адкрыты фонды былых выданняў. Тым, хто жадае ведаць, як весці сябе на балі, быў прапанаваны майстар-клас добрых манер ад літаратурных герояў “Кавалеры і дамы запрашаюць”. Госці змаглі наведаць музычны салон “Музыка ў кіно”.
Упершыню ў праграме быў прадстаўлены салон татуіроўкі “ТАТУ ІБЦ”. Наведвальнікі падкрэслівалі сваю індывідуальнасць, адчувалі сябе шчаслівымі і ўпэўненымі чытальнікамі інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра. Вядома, у іх жа на руцэ было напісана”ІБЦ” з выявай кнігі.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *