Райком профсоюза работников образования и науки подвёл итоги отчётной кампании в первичках

Образование Общество

На прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі
У лютым у раёне прайшла справаздачная кампанія ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі. Завяршылася яна I Пленумам райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі 27 сакавіка.  У рабоце пленума прынялі ўдзел галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абкама прафсаюзаў Д. В. Лукашэвіч.
Са справаздачай аб рабоце раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за перыяд з 26 лістапада 2009 года па 27 сакавіка 2012 года выступіла старшыня райкама прафсаюза Г. Ф. Раманенка.
Галіна Філіпаўна адзначыла, што дзейнасць райкама была накіравана ў першую чаргу на далейшае ўдасканаленне сацыяльнага партнёрства, умацаванне ролі калектыўных дагавораў, павышэнне статусу педагагічных работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, забеспячэнне поўнай занятасці, стварэнне эфектыўнай сістэмы прававой і эканамічнай абароны работнікаў.
У 2011 годзе ва ўстановах адукацыі працавала 1084 чалавекі, з іх членаў прафсаюза — 1064. У прафсаюзе большасць жанчын — 890 (83,7%), моладзі да 31 года — 201 чалавек (18,9%).
Прафсаюзная арганізацыя аб’ядноўвае 38 пярвічак.
Па словах Г. Ф. Раманенка, на пачатак бягучага года заключана адно пагадненне, 37 калектыўных дагавораў, дзеянне якіх распаўсюджана на 39 арганізацый.
Даклад рэвізійнай камісіі зрабіла яе старшыня Л. Ф. Завадская, у абмеркаваннях выступілі старшыня прафкама пярвічкі Обальскай СШ М. А. Загнетава, старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Л. Ф. Мурашка, член прэзідыума, старшыня камісіі па ахове працы А. І. Галуза.
Д. В. Лукашэвіч даў высокую ацэнку дзейнасці райкама прафсаюза. Дзмітрый Васільевіч адзначыў мэтанакіраваную работу райкама прафсаюза па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў, арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання галіновага прафсаюза.
Работа райкама прызнана здавальняючай.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *