Демография по-шумилински

Общество

Дэмаграфія
У снежні мінулага года з’явіліся на свет 22 нованароджаныя. У Шуміліне нарадзілася 7 дзетак, на Обальшчыне – 5. На дзетак пабагацелі ўсе сельсаветы: трое немаўлят нарадзіліся ў Лаўжанскім, двое – у Дабейскім, па аднаму ў Сіроцінскім, Светласельскім, Мікалаеўскім, Мішневіцкім, Каўлякоўскім.

Віншуем з нараджэннем!
У снежні нарадзіліся:
Азарка Артур (Мішневічы);
Ашарчук Ганна (Ляжні);
Бабуль Мацвей (Язвіна);
Багдановіч Яна (Обаль);
Баранава Кацярына (Обаль);
Баранаў Арцём (Шуміліна);
Грузневіч Раман (Обаль);
Занковіч Ксенія (Шуміліна);
Іўлеў Мікалай (Обаль);
Какачынская Кацярына (Обаль);
Кучарэнка Кіра (Сіроціна);
Лапаценка Кірыл (Добрына);
Мануйка Мацвей (Пабеда);
Мацюшкоў Кірыл (Шуміліна);
Кальніна Соф’я (Амбросавічы);
Корсак Дар’я (Шуміліна);
Рабцаў Максім (Шуміліна);
Сталярэнка Станіслаў (Мікіціха);
Шакуць Багдан (Мішкавічы);
Шчарбакова Соф’я (Шуміліна);
Ягорушкін Кірыл (Крывое Сяло);
Яцэнка Максім (Шуміліна).

16 шлюбаў у снежні

На Шуміліншчыне снежань стаў месяцам стварэння новай сям’і для 16 пар.    11 пар пажадалі аформіць афіцыйна свае адносіны ў аддзеле загсу, 5 пар адправіліся ў мясцовыя сельвыканкамы. У прыватнасці, 2 шлюбы зарэгістраваны ў Обальскім сельвыканкаме, па аднаму – у Лаўжанскім, Мішневіцкім і Светласельскім сельвыканкамах.

Разводы
У снежні суд Шумілінскага раёна разгледзеў чатыры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У трох выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у  адным –  мужчына.  Яшчэ  16  сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.

Страты
У снежні мінулага года ў нашым раёне памерлі 24 чалавекі. Двое сярод памерлых – людзі працаздольнага ўзросту.
Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 7 чалавек, 6 – ад старасці, 2 – ад новаўтварэнняў, адзін – ад знешніх прычын смерці.
Надрукавана ў №7 ад 26.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *