12 апреля — Пасха (по календарю православной конфессии). Примите поздравления!

Актуалии Духоўнае

12 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
Дарагія землякі! Шчыра віншуем вас з надыходзячым светлым святам Уваскрэсення Хрыстовага – Вялікаднём!
Гэта свята вяртае нас да найвышэйшых каштоўнасцей, умацоўвае веру ў дабро і справядлівасць, яднае нас, абуджае да спагады і міласэрнасці, здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў.
Жыць па евангельскіх запаведзях – значыць, самааддана працаваць на карысць Радзімы і сваёй сям’і, берагчы мір на зямлі, бескарысліва аддаваць свой клопат тым, хто мае ў ім патрэбу.
Няхай велікодныя дні прынясуць у нашы дамы цеплыню і спакой, дапамогуць падняцца над мітусянінай і разладамі, падораць радасць сустрэч з роднымі і сябрамі. Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос Уваскрэс!» стане сімвалам духоўнага адраджэння кожнага з нас.
Жадаем вам, шаноўныя землякі, моцнага здароўя, невычэрпных душэўных сіл, шчасця і поспехаў!
Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *