8 правил против инсульта

Здоровье Общество

8 правіл супраць інсульту
На дыспансерным уліку ў ЦРБ з хваробамі сістэмы кровазвароту знаходзяцца 3615 чалавек, з іх пенсіянераў – 1663. Апошнім часам інсульт значна “памаладзеў”. 1. Адным з галоўных фактараў рызыкі развіцця інсульту з’яўляецца высокі артэрыяльны ціск. Калі ціск вышэй за 140/90 (ці вышэй за норму адна з гэтых лічбаў), то неабходна пракансультавацца з тэрапеўтам. Магчыма, будзе рэкамендавана змяніць лад жыцця, узровень фізічных нагрузак ці дыету. Лекавая тэрапія павышанага ціску дастаткова эфектыўная і не зніжае якасці жыцця.
2. Калі ёсць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, неабходна заняцца імі ў бліжэйшы час. Асабліва небяспечныя ў гэтым плане захворванні артэрый, якія нясуць кроў ад сэрца да мозгу (сонныя і пазваночныя).
3. Павышаны ўзровень халестэрыну – адна з галоўных прычын атэрасклерозу, які выклікае закупорку сасудаў і парушэнне кровазвароту. Змагацца можна з дапамогай рэгулярных фізічных нагрузак, дыеты і лекаў.
4. Курэнне падвойвае рызыку інсульту. За пяць год пасля адмовы ад курэння рызыка зніжаецца да ўзроўню людзей, што не кураць.
5. Залішні прыём алкаголю, асабліва моцнага, павышае рызыку магчымага інсульту.
6. Адным з захворванняў, што можа выклікаць інсульт, з’яўляецца дыябет. Патрэбны строгі кантроль за ўзроўнем цукру і іншымі сімптомамі.
7. Рэгулярныя фізічныя практыкаванні паляпшаюць фізічны стан і зніжаюць небяспеку развіцця інсульту.
8. Дыета з абмежаваннем солі і тлушчу дапаможа кантраляваць артэрыяльны ціск. Ешце больш гародніны і фруктаў, злакаў і круп.
Т. ІВАНОВА, урач лабараторнай дыягностыкі.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *