А вы знаете, как правильно питаться?

Здоровье Общество

Тлушч і цукар – на апошняе месца
Дрэннае самаадчуванне людзі тлумачаць экалогіяй, стрэсамі, імклівым тэмпам жыцця і забываюцца пра правільнае харчаванне, без якога аб добрым здароўі можна  і не марыць.
Вядома, што прадукты, якія мы ўжываем, умоўна дзеляцца на “карысныя” і “шкодныя”. Што ж адносіцца да так званых “шкодных” прадуктаў? Шкада, што без многіх з іх сучасны чалавек не ўяўляе сваё меню.  І калі вы рашылі ўжываць толькі здаровую ежу, трэба адмовіцца ад фаст-фудаў, паўфабрыкатаў, кансерваў, вострых і тлустых страў, газіроўкі, ласункаў, прыгатаваных  з прымяненнем штучнага кандытарскага тлушчу,  прадуктаў з мноствам кансервантаў, хімічных фарбавальнікаў, араматызатараў. Калі выключыць са свайго рацыёну гэты “набор”, ваш арганізм адчуе вялікую палёгку. Для здаровага харчавання лепш за ўсё гатаваць на пары, тушыць або запякаць. Неабходна атрымліваць усё самае карыснае з любых прадуктаў. Гэта  не значыць, што вам назаўсёды прыйдзецца  адмовіцца ад любімай смажанай курыцы  або смажанай бульбачкі.  Проста гэтыя стравы будуць з’яўляцца ў вашым рацыёне значна радзей.
А што ж наконт карысных прадуктаў? Вучоныя даўно прапанавалі ўніверсальную  харчовую піраміду, якая ўказвае, што і ў якіх прапорцыях трэба есці, каб пражыць доўгае, здаровае і шчаслівае жыццё.  Аснову нашага рацыёну павінны складаць прадукты, багатыя на вугляводы і клятчатку. Неабходна ўжываць больш гародніны і фруктаў. Малочныя і мясныя прадукты будуць забяспечваць наш арганізм дастатковай колькасцю бялка.  А вось ўсе віды тлушчу і цукру павінны займаць у вашым рацыёне апошняе месца. Неабходна ў правільных колькасных і якасных  суадносінах ужываць бялкі, тлушчы і вугляводы.
Існуе пяць прынцыпаў бяспечнага харчавання:
–  захоўвайце чысціню;
– аддзяляйце  сырыя прадукты ад прадуктаў, якія падвяргаліся цеплавой апрацоўцы;
– падвяргайце прадукты стараннай цеплавой апрацоўцы;
– захоўвайце прадукты на холадзе (пры бяспечнай тэмпературы);
–  выкарыстоўвайце для прыгатавання ежы чыстую ваду і чыстыя прадукты.
Памятайце, што рацыянальнае харчаванне – залог вашага здароўя!
А. ТРЫГУБАВА, урач-бактэрыёлаг Шумілінскай РЦГЭ.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *