В Шумилино прошёл слёт юных инспекторов. Победила команда СШ №1

Безопасность Образование

Злёт юных інспектараў ДАІ: каманда з СШ № 1 – лепшая
У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў традыцыйны злёт юных інспектараў ДАІ. Арганізатарам конкурсу выступілі дзяржаўтаінспекцыя РАУС, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкам БРСМ.
У злёце юных інспектараў дарожнага руху бралі ўдзел дзевяць школ раёна. Каманды, кожная з якіх налічвала па восем чалавек 11-15-гадовых хлопцаў і дзяўчат, спаборнічалі ў пяці намінацыях.
У намінацыі “Фігурнае ваджэнне веласіпеда” першае месца заняла каманда  СШ № 1, другое – раённай гімназіі, трэцяе – Слабадской школы. У індывідуальным заліку перамаглі Аляксандр Вішнякоў з СШ № 1 і Кацярына Гушча з гімназіі.
У тэарэтычным экзамене на веданне Правілаў дарожнага руху не было роўных Яне Долгай з СШ № 1 і Стасу Гаралевічу з СШ № 2. Першае агульнакаманднае месца журы прысудзіла камандзе з Обалі,  з СШ № 1 і мікіціхінскай камандзе – другое і трэцяе месцы адпаведна.
У аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым многія ўдзельнікі разгубіліся, “плавалі” на тэарэтычных пытаннях, адзначыла строгае журы. Тым не менш і тут былі лепшыя: каманды СШ № 1, гімназіі, Обальскай школы. У індывідуальным заліку перамаглі абальчане – Аляксандр Наважылаў і Кіра Ліпчанка.
Да агітацыйна-мастацкай самадзейнасці лепш падрыхтаваліся каманды з СШ № 1, Обалі і Амбросавіч. Першае і другое месца адпаведна занялі школьнікі з СШ № 1 і Обалі ў конкурсе насценных газет, на трэцім месцы – каманда з Мішневіч.
Па выніках усіх конкурсаў першае месца заняла каманда СШ № 1, на другім месцы месцы  – рабяты з раённай гімназіі, на трэцім – абальчане.
Каманда-пераможца “Паварот” з СШ № 1 будзе прадстаўляць Шуміліншчыну ў рэгіянальным аглядзе-конкурсе, які пройдзе ў сярэдзіне мая у а.-г. Акцябрскі Віцебскага раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *