На рабочем совещании в райисполкоме

Президент Экономика

Пытанні штодзённыя, актуальныя
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якая прайшла ўчора, былі разгледжаны найбольш злабадзённыя пытанні жыцця раёна. Адкрываючы нараду, кіраўнік раёна У. П. Куранны адзначыў, што ў канцы месяца будуць падведзены вынікі работы ўсіх службаў па выкананні даручэнняў старшыні райвыканкама і пытанняў, пастаўленых жыхарамі раёна.
Уладзімір Пятровіч засяродзіў увагу прысутных на такіх актуальных пытаннях, як ход веснавых палявых работ. Тэрміны завяршэння сяўбы: да 1 мая трэба пасеяць зерневыя, да 10 мая завяршыць сяўбу ўсіх культур. Кіраўнік раёна заўважыў, што якасць усіх палявых работ павінна быць ідэальнай, прывёў прыклады нездавальняючай сяўбы зерня ў асобных гаспадарках.
Да неадкладных адносіцца і пытанне падрыхтоўкі і арганізацыі майскіх святаў: Свята працы і, бясспрэчна найважнейшай даты – 70-годдзя Перамогі.
У ходзе нарады намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла адзначыў, што на першы план выйшлі крадзяжы веласіпедаў, якія грамадзяне пакідаюць без нагляду ля дамоў і магазінаў, у пад’ездах шматпавярховак. Пачалі прыязджаць дачнікі – павялічылася колькасць заяў пра абрабаваныя дамы.
У ходзе нарады былі абмеркаваны пытанні газіфікацыі прыватных дамоў, будаўніцтва, выдзялення зямельных участкаў і іншыя аператыўныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *