Кто должен иметь терминал для банковской карточки

Вопрос-Ответ Закон Экономика

Тэрмінал — не толькі зручна, але і неабходна
Зараз заканадаўства абавязвае шэраг суб’ектаў гаспадарання (юрыдычных асоб і ІП) выкарыстоўваць пры разліках з пакупнікамі банкаўскія пластыкавыя карткі.
Такія разлікі павінны праводзіцца суб’ектамі:
якія ажыццяўляюць рознічны гандаль у гандлёвым аб’екце з гандлёвай плошчай ад 650 кв. м і больш. Пры гэтым пад гандлёвай плошчай разумеецца плошча, прызначаная для абслугоўвання пакупнікоў, занятая абсталяваннем для дэманстрацыі тавараў, плошча кантрольна-касавых вузлоў і касавых кабін, плошча працоўных месцаў абслугоўваючага персаналу, а таксама плошча праходаў для пакупнікоў;
якія ажыццяўляюць гандаль і аказваюць платныя паслугі насельніцтву на аб’ектах згодна з дадаткам 1 да Пастановы №18/1, а таксама якія аказваюць платныя медыцынскія, рыэлтарскія і турыстычныя паслугі — пры атрыманні выручкі па кожным гандлёвым ці іншым аб’екце ад продажу тавараў, выканання работ і аказання паслуг за папярэдні каляндарны год у памеры больш 7500 базавых велічынь. Пры гэтым колькасць устанаўліваемых тэрміналаў павінна складаць у працэнтных адносінах да колькасці касавых кабін альбо кантрольна-касавых вузлоў на працягу першага каляндарнага года не менш 50%, другога каляндарнага года — 100%;
якія ажыццяўляюць гандаль, аказваюць платныя паслугі насельніцтву — пры стварэнні згодна з дадаткам 1 да Пастановы №18/1, размешчаных у раённых і абласных цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску. У гэтым выпадку колькасць устанаўліваемых тэрміналаў у адносінах да колькасці касавых кабін альбо кантрольна-касавых вузлоў павінна складаць 100%.
У пералік аб’ектаў, якія падлягаюць аснашчэнню плацёжнымі тэрміналамі для рэгістрацыі аперацый, ажыццяўляемых з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак (дадатак 1 да Пастановы №18/1), уключаны наступныя аб’екты сферы гандлю і паслуг:
гандлёвыя аб’екты (магазіны, павільёны з гандлёвай залай, магазіны-склады);
гандлёвыя аб’екты грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары, сталовыя вытворчых арганізацый і ўстаноў, што запяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі);
аўтастаянкі;
аўтазаправачныя станцыі;
касы пасажырскіх тэрміналаў, аэрапортаў, чыгуначных вакзалаў і іншыя пункты продажу білетаў;
пункты збірання дарожных збораў;
пункты падключэння абанентаў сотавай рухомай электрасувязі;
пункты сувязі (аддзяленні паштовай сувязі, сэрвісныя цэнтры, пункты калектыўнага карыстання і іншыя пункты аказання паслуг сувязі);
аптэкі;
гасцініцы;
гульнявыя ўстановы (казіно, залы гульнявых аўтаматаў).
Касір, іншая ўпаўнаважаная асоба абавязаны праводзіць сумы прынятых наяўных грашовых сродкаў ці грашовых сродкаў, прынятых з банкаўскіх пластыкавых картак, праз касавыя суміруючыя апараты ці спецыяльную камп’ютарную сістэму і ў пацвярджэнне сум прынятых наяўных грашовых сродкаў ці грашовых сродкаў, знятых з банкаўскіх пластыкавых картак, выдаваць чэк апаратаў ці сістэм.
Парушэнні парадку выкарыстання касавых суміруючых апаратаў, спецыяльных камп’ютарных сістэм і г. д., а таксама і адсутнасць указанага абсталявання для прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг вядуць да штрафаў: на ІП — да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу — ад 10 да 200 базавых велічынь.
А. БАРАДАЎКА, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *