В Шумилинском районе зарегистрирован 51 случай поджигания сухой травы

Безопасность Общество Экология

Травяныя палы – вогненныя шквалы

У гэтым годзе ў рэспубліцы зарэгістравана 4425 выпадкаў загарання сухой расліннасці, у выніку якіх загінулі 13 і траўміраваны 15 чалавек. Знішчаны 22 жылыя дамы, 19 дач, 218 гаспадарчых пабудоў.  Пашкоджаны 80 жылых дамоў, 22 дачы, 128 хлеўчукоў.

На тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 539 загаранняў сухой расліннасці і 20 пажараў ад выпальвання сухой травы, развядзення кастроў і спальвання смецця, у выніку агнём знішчана 24 пабудовы і пашкоджана 26. На пажарах загінулі два чалавекі.
У нашым раёне сёлета зарэгістраваны 51 выпадак загарання сухой расліннасці.  Па гэтай прычыне адбыліся два пажары: у Філіпенках згарэў дачны дом, а ў вёсцы Слудашы – тры гаспадарчыя пабудовы.
У большасці выпадкаў віноўнікамі пажараў ад выпальвання сухой травы і развядзення кастроў становяцца не самі гаспадары – многія ў гэты час адсутнічаюць дома. Як, напрыклад, віцебскія дачнікі, якія мелі дом у Філіпенках. Прыехалі аднойчы на дачу, а ад дома адны галавешкі. А ўсё з-за таго, што некаму ўздумалася паліць сухую траву.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць: на тэрыторыі, якая прылягае да жылых будынкаў, інтэрнатаў, гаражоў і гаспадарчым пабудовам, не  дапускаецца выпальваць расліннасць, разводзіць кастры, спальваць смецце і адходы. “Згодна з арт.15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой травы накладаецца штраф ў памеры ад 1,8 да 7,2 мільёнаў рублёў, – кажа спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС Л. А. Лінкевіч. –  А за распальванне кастроў у забароненых месцах прадугледжаны штраф у памеры да 12 базавых велічынь. Смецце можна спальваць толькі на спецыяльна падрыхтаваных пляцоўках.Пры гэтым яны павінны  быць акружанымі ачышчанай  ад мінеральнага слоя глебы паласой не менш за 25 сантыметраў. Спальваць адходы неабходна ў бязветранае надвор’е пры абавязковай наяўнасці пярвічных сродкаў пажаратушэння і на бяспечнай адлегласці – 15 метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад ляснога масіву і 30 метраў ад месцаў, дзе складзіруюцца сена ці салома”.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *