Дело о насилии в семье рассматривал суд Шумилинского района на выездном заседании

Закон Общество

“Буду забіваць цябе доўга, да раніцы”
Часта можна пачуць: “Б’е – значыць кахае”. Дзе гарантыя таго, што “б’е” не перарасце ў заб’е?
У будынку Светласельскага сельвыканкама адбылося выязное судовае пасяджэнне, на якім разглядалася справа па насіллі ў сям’і. «На жаль, сямейнае насілле – з’ява нярэдкая, – расказвае старшыня суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая. – Праўда, да суда такіх спраў даходзіць няшмат. Неабходна мяняць псіхалогію людзей, пераважна жанчын».
На лаве падсудных Мікалай Т. 1967 года нараджэння, жыхар адной з вёсак раёна. Пасля работы дома выпіў бутэльку гарэлкі з братам сужыцелькі Вольгі. Брат пайшоў дадому. А гарэлка абудзіла ў галаве Мікалая лютую злосць і рэўнасць. Напачатку ён схапіў табурэт і ўдарыў па галаве жанчыну, затым паваліў Вольгу і са словамі “буду забіваць цябе  доўга, да раніцы. Пакуль не памрэш” пачаў яе душыць…
На шчасце, вярнуўся брат. Ён і спыніў насілле над жанчынай. Вольга паспела збегчы і выклікала міліцыю.
На судовым пасяджэнні Вольга прасіла строга не караць свайго сужыцеля, яна даравала яму. Хаця падчас судовага пасяджэння расказала, што біў яе Мікалай не першы раз. А падчас адной са сварак ледзь не адкусіў ёй палец.
Мікалай свае паводзіны тлумачыў коратка: “Кахаю яе, а тады проста прыраўнаваў”. Толькі вось, што гэта за каханне такое, калі ледзь не задушыў любімую жанчыну?
Судовае рашэнне – накласці на Мікалая Т. штраф у памеры 40 базавых велічынь. Можа, штраф у 7,2 млн. рублёў спыніць сямейнае насілле ў гэтай сям’і?
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *