Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Забойства
Жыхарка в. Мосарава знаходзілася ў доме былога мужа, дзе  разам распівалі спіртныя напіткі. Завязалася бойка, і жанчына пырнула мужчыну нажом. Колата-рэзаная рана была несумяшчальная з жыццём, бо пашкоджаны сэрца і лёгкія. Жанчына затрымана і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.

Акумулятар
Няспраўная машына жыхара Брэсцкай вобласці стаяла ля дома родзічаў у Надзежыне. З машыны нехта зняў акумулятар, кошт якога ацэнены ў 1,4 мільёна рублёў. Ёсць падазроны, жыхар Шуміліна, ён затрыманы.

Дача
Пацярпела жыхарка Шуміліна: яе дачны дом у Башнях абрабавалі. Злодзеі разбілі акно ў кладоўцы, праніклі ў сенцы, адтуль – у пакой. Укралі бітоны, сорак метраў алюмініевага дроту, асабістыя рэчы гаспадара. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Нецвярозыя
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ВАЗ-2106 у завулку Бальнічным у Шуміліне. Высветлілася, што за рулём знаходзіўся нецвярозы жыхар райцэнтра (алкатэстар паказаў 1,7 праміле). Да таго ж, мужчына не меў пры сабе правоў кіравання. Яму пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

* * *
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне быў затрыманы жыхар Віцебска, які ехаў за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына  прызнаўся, што едзе з вяселля і “крыху перабраў”. Аўтамабіль адпраўлены на штрафную стаянку РАУС. Адміністрацыйны пратакол накіраваны для далейшага разбірацельства па месцы жыхарства парушальніка.

Пакатаўся
Студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў, які прыехаў да родзічаў у Дабею, вырашыў пакатацца на матацыкле. А вадзіцельскіх правоў у хлопца не было. Акрамя таго, матацыкл быў без страхоўкі і не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку.
На хлопца складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.

Захламленая дарога
У ходзе абследавання аўтамабільных дарог, якое праводзілі супрацоўнікі ДАІ разам з работнікамі ДРБУ-204, было ўстаноўлена: на аўтадарозе Быкі-Каз’яны-Обаль (ля в. Заполле) праезная частка захламлена лесаматэрыяламі. На службовую асобу Шумілінскага лясгасу складзены адміністрацыйны пратакол, ёй пагражае штраф да пяці базавых велічынь.

Заднім ходам
На вуліцы Суворава адбылося ДТЗ. Жыхарка райцэнтра, рухаючыся заднім ходам на “Опелі”, наехала на “Мазду”, якая належыць земляку. Машыны пашкоджаны.  Жанчына выклікана на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *