Фестиваль песни «Поём вместе» собрал в Шумилинской школе искусств около ста участников

Культура Образование

“Спяваем разам”
Прафесія журналіста дае нямала пераваг. Вось, напрыклад, у разгар рабочага дня ты абсалютна законна можаш сядзець на канцэрце і атрымліваць эстэтычную асалоду ад песень і танцаў.
Прасторная канцэртная зала адноўленай школы мастацтваў дазволіла на мінулым тыдні прыняць каля сотні ўдзельнікаў раённага фестывалю “Спяваем разам”.
Загадчыца харавога аддзялення школы мастацтваў Алена Сініцкая, адкрываючы свята песні, назвала фестываль першым у сілу яго маштабнасці і таго, што тут акрамя Шумілінскай школы мастацтваў былі прадстаўлены і  яе філіялы, што працуюць на раёне.
Фестываль здзівіў, уразіў, парадаваў. У тым, што нашы дзеці таленавітыя, у мяне асабіста ніколі не было сумненняў. Але як кожнаму алмазу патрэбна агранка, каб ён стаў брыльянтам, так і талент трэба шліфаваць і песціць, каб ён раскрыўся і заззяў.
Вось на сцэну выходзяць самыя юныя спевакі, яны яшчэ няўпэўнены ў сваіх сілах, не ведаюць усіх магчымасцей свайго голасу. Але па меры сталення вакалістаў мы адчуваем, якая работа педагога стаіць за той лёгкасцю і віртуознасцю.
6 педагогаў-вакалістаў – Ларыса Дзятлава (Мішневіцкі філіял), Вольга Семчанка і Паліна Паскіна (Сіроцінскі філіял), Алена Сініцкая, Нэллі Жаваранкава і Алена Фёдарава (Шумілінская ШМ) –  рыхтавалі дзяцей да фестывалю песні. Уразіла разнастайнасць песенных жанраў. Песня патрыятычная і лірычная, у стылі блюз і рок-н-рол, джаз і хіп-хоп, кантры і шансон – неспецыялісту цяжка нават назваць усе.
Праграму фестывалю ўдала дапоўнілі танцавальныя нумары, падрыхтаваныя харэографам школы мастацтваў Кацярынай Кузьміной.
Думаецца, і журы на гэтым фестывалі атрымала задавальненне ад сваёй работы, а старшыня журы, яна ж дырэктар школы мастацтваў, Галіна Мацвяйчук не скупілася на словы пры ўручэнні юным спевакам дыпломаў, бо таленты абавязкова трэба заахвочваць і падтрымліваць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *