Выставка художников-любителей из Витебска экспонируется в Шумилинском историко-краеведческом музее

Культура Мир увлечений

«Ствараю ад сэрца і душы» – пад такой назвай у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава інсітнага мастацтва.

Антонина Моисеева передаёт директору музея Светлане Ивановой свой подарок.

Не ўпершыню Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць выставачную дзейнасць не толькі прафесійных мастакоў, але і аматараў. На гэты раз свае кранальныя і шчырыя, падзіцячы наіўныя работы прадставілі мастак-самавучка Антаніна Маісеева і таленавіты разьбяр па дрэве Леанід Саўчанка з Віцебска. Разам з імі на вернісаж прыехала група падтрымкі ў асобе супрацоўнікаў культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо» г. Віцебска «Дзвіна» і народнага клуба самадзейных мастакоў «Контур», членамі якога яны з’яўляюцца.

Леонид Савченко представляет свои работы.

Творчасць мастакоў-самавучак звычайна не звязана канонамі і кіруецца толькі талентам, дадзеным ім ад прыроды. Таму невыпадкова кажуць, што іх творы ствараюцца выключна ад сэрца і душы, вызначаюцца сваёй самабытнасцю і своеасаблівым светаўспрыманнем. Нікога з прысутных не пакінулі абыякавымі карціны Антаніны Максімаўны, асабліва кранулі з выявамі хатніх жывёл, і чароўны пантэон славянскай міфалогіі Леаніда Аляксандравіча.

Інсітнае, або наіўнае мастацтва – накірунак, у якім працуюць непрафесійныя мастакі, аматары-самародкі, народныя майстры. Гэта асаблівы мастацкі стыль, які адлюстроўвае дзіцячую непасрэднасць ва ўспрыманні навакольнага свету і эмацыянальную шчырасць аўтараў, што выклікае сардэчны водгук як у простага чалавека, так і ў вопытнага майстра.

Выстава будзе працаваць да канца лістапада. Вельмі раім наведаць.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *