На сессии Шумилинского районного Совета депутатов

Актуалии Президент Экономика

На падтрымку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
Учора адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Адкрываючы пася-джэнне, старшыня райсавета І. М. Новікава адзначыла, што два пытанні, якія неабходна абмеркаваць і прыняць дэпутатам, накіраваны на падтрымку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Дэпутаты падтрымалі прапанову начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава вызваліць КУСГП “Мішневічы” і “Сіроцінскі” ад пералічэння ў раённы бюджэт часткі сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Шумілінскага раёна.
Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. М. Дубоўскі прапанаваў устанавіць мэту фінансавай падтрымкі ААТ “АграБаравінка”. Гаспадарцы будуць выдзелены сродкі на рамонт даільнага абсталявання.
Таксама было прынята рашэнне аб нармалізацыі найменняў элементаў вулічна-дарожнай сеткі ў гарадскім пасёлку Шуміліна. Як патлумачыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Н. А. Прымак, неабходнасць такога рашэння выклікана змяненнямі ў заканадаўча-нарматыўнай базе Рэспублікі Беларусь і каб пазбегнуць рознага напісання назваў шумілінскіх вуліц і завулкаў. Прынятым рашэннем зацверджаны назвы ўсіх вуліц райцэнтра на беларускай і рускай мовах.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *