Молодёжь Шумилинщины активно убирает берега от мусора

Экология

“Ачысці бераг ад смецця!”
Пастаянная камісія па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязі з грамадскімі арганізацыямі Маладзёжнай палаты Шумілінскага раёна  арганізавала і правяла акцыю “Ачысці бераг ад смецця!”.
Мы прапанавалі ўсім школам раёна прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, і рабяты дружна ўзяліся за работу. У прыватнасці, быў наведзены парадак і прыбрана несанкцыянаваная звалка ля возера Будавесць – там працавалі вучні з Башнёўскай школы. Ля Шумілінскага возера навялі парадак вучні СШ № 2. Уздоўж рэк Абалянка і Заходняя Дзвіна прыбіралі хлопцы і дзяўчаты з Обальскай і Кардонскай школ, ля азёр Круглае, Глыбец і Сярэдняе  працавалі школьнікі з Лаўжанскай і Слабадской школ.
Мы лічым, што правядзенне акцыі “Ачысці бераг ад смецця!”  – гэта важнае мерапрыемства ў вырашэнні экалагічных задач. Павага да прыроды – гэта і павага да іншых людзей, да сябе і свайго краю.
В. НЕСЦЯРЭНКА, старшыня пастаяннай камісіі Маладзёжнай палаты.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *