Механизатор Пётр Мамойко из «Приозёрного мира» выезжает на поле в шесть утра

Сельское хозяйство Экономика

Кожны дзень збірае каменне
Хто-хто, а хлебаробы ведаюць, наколькі небяспечныя для сельскагаспадарчай тэхнікі камяні на палетках. Асабліва ў час уборачнай, бо камбайны на некалькі дзён  могуць выйсці са строю. Таму хлебаробы ўдзячныя тым, хто старанна збірае камяні з палеткаў. А гэта кожны дзень робіць механізатар з ААТ “Прыазёрны мір” П. М. Мамойка.
Пётр Міхайлавіч падчапляе да свайго трактара камнепадборшчык – і наперад. “Камяні кожны год  нібыта вылазяць з-пад зямлі , –  кажа механізатар. – На некаторых палетках працую кожны год, а камення ўсё роўна многа”.
А сёмай гадзіне раніцы ў Пятра Міхайлавіча ўжо кіпіць работа – трэба паспець прыбраць каменне з палеткаў да прыезду сеялак. За дзень П. М. Мамойка робіць па паўтары нормы.  “Наш Пётр Міхайлавіч працуе да позняга, – кажа кіраўнік ААТ “Прыазёрны мір” Ю. А. Савіцкі. – Шчыраваў перад сяўбой зерневых, стараецца і цяпер, калі сеем рапс і кукурузу”. У тым, што “Прыазёрны мір” адным з першых у раёне адсеяў зерневыя і зернебабовыя, ёсць заслуга і П. М. Мамойкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *