Местная власть: Светлосельский сельисполком отчитался о работе с обращениями граждан

Актуалии Общество Президент

Да зваротаў — прынцыпова і ўважліва
Адбылося пасяджэнне Светласельскага сельвыканкама. На ім ключавым пытаннем стаяў аналіз работы мясцовай улады з пісьмовымі і вуснымі зваротамі вяскоўцаў. Старшыня сельвыканкама В. В. Шчарбакоў, адкрываючы пасяджэнне, заўважыў, што ніводная скарга, ні адзін вусны зварот не застаюцца па-за полем зроку мясцовай улады. Зварот — гэта заўсёды турбота, боль чалавека, а значыць, ніхто не мае права паставіцца да яго пісьмаў і званкоў абыякава.
З аналізам спраў па азначаным пытанні за 2010 год выступіла кіраўнік спраў сельвыканкама В. В. Жукава. Вікторыя Віктараўна адзначыла, што за мінулы год паступіла 9 пісьмовых зваротаў грамадзян, 25 вусных просьбаў і скаргаў. Часцей за ўсё людзі звярталіся з просьбай аб выдзяленні лесу, аб рамонце жылля, па іншых надзённых праблемах. Наогул жа ў структуры зваротаў найбольш пытанняў жыллёва-камунальнай накіраванасці, па тым жа рамонце шматпавярховага жылля ў аграгарадках Светласельскі і Башні. Нямала звяртаюцца людзі з просьбай адрамантаваць дарогу, спілаваць аварыйныя дрэвы.
Ні адна пісьмовая скарга не засталася нявырашанай. Акрамя гэтага, старшыня В. В. Шчарбакоў рэгулярна праводзіць выязныя прыёмы грамадзян, што дазваляе на месцы вырашаць многія праблемы.
Тым не менш, не ўсё так проста. Шмат часу адбірае ў кіраўніцтва сельвыканкама рашэнне праблем са спілоўваннем дрэў на могілках, у вёсках. Відаць, даўно наспела патрэба мець у раёне сваю брыгаду рабочых-альпіністаў, якія маглі б па прымальнай цане ачышчаць могілкі ад старых дрэў (на тэрыторыі толькі Светласельскага сельсавета 17 могілак), наводзіць парадак у вёсках, рамантаваць вышыннае жыллё.
На пасяджэнні сельвыканкама прыняты таксама план работы на 2011 год.
У рабоце сельвыканкама прымала ўдзел і выступіла намеснік кіраўніка спраў райвыканкама Л. І. Казаравец.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *