Гран-при и другие победы шумилинских цимбалисток

Актуалии Культура

Гран-пры і іншыя перамогі шумілінскіх цымбалістак
У Беларусі з мэтай папулярызацыі музычнай спадчыны краіны, умацавання і развіцця нацыянальных традыцый музычнага мастацтва ладзіўся ІІІ адкрыты Рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва “Спадчына”.
У конкурсе ўзялі ўдзел выканаўцы на самых розных музычных інструментах: фартэпіяна, скрыпка, цымбалы, балалайка, дудка, жалейка, флейта, габой, кларнет і многіх іншых. Дэманстравалася таксама і вакальнае мастацтва. Галоўнай умовай конкурсу стала выкананне даўнейшых і сучасных разнажанравых твораў беларускіх кампазітараў.
Больш за тры тысячы ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі прыйшлося ацэньваць прадстаўнічаму журы, старшынёй якога быў народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, цымбаліст Яўген Гладкоў.
Гонар Шуміліншчыны і Віцебскай вобласці абаранялі добра вядомыя нашым чытачам цымбалісткі – Дзіяна Пушнякова (выступала сола), Ксенія Храмцова і Елізавета Дземінёва (ансамбль). У намінацыі “сола” заявіў сябе 31 удзельнік, а наша Дзіяна заваявала Гран-пры. Ансамбляў было прадстаўлена 12. Выступленне Лізы і Ксюшы было ацэнена дыпломам III ступені.
Педагог дзяўчынак Алена Скорынава шчыра радуецца за сваіх выхаванцаў, адзначае, што гэта вынік карпатлівай штодзённай працы. Перамогі лёгка не дастаюцца. Нязменны канцэртмайстар дзяўчынак – Ганна Красоўская.
Шчыра віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *