16 мая — День работников физической культуры и спорта. Поздравляем!

Актуалии Спорт, туризм

16 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Паважаныя работнікі сферы фізічнай культуры і спорту! Паважаныя спартсмены, трэнеры і педагогі!
Ветэраны працы!

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам!
Фізічная культура і спорт умацоўваюць здароўе, дораць адчуванне паўнаты жыцця, загартоўваюць характар і волю, з’яўляюцца надзейнай крыніцай добрага настрою і аптымізму.
Органы мясцовай улады разумеюць значнасць фізкультуры і спорту ў жыцці кожнага чалавека. Каб прыцягнуць да спорту больш жыхароў Шуміліншчыны, вядзецца рэканструкцыя фізультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам. У раёне праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, якія аб’ядноўваюць людзей усіх узростаў, прафесій, перакананняў.
Мы шчыра ганарымся спартыўнымі дасягненнямі нашых землякоў, радуемся поспехам падрастаючага пакалення. Спорт вучыць нас дабівацца пастаўленых мэтаў, нясе людзям сілу і прыгажосць.
Жадаем усім жыхарам Шуміліншчыны моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у дасягненні новых жыццёвых вышынь, яркіх перамог у спорце і жыцці! Няхай споўніцца задуманае і спраўдзяцца надзеі. Міру і ўсмешак!

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту

Шуміліна. Субота,  16 мая
10.00 – урачыстае адкрыццё (гарадскі стадыён);
10.30 – турнір па валейболе (ДзЮСШ);
10.30 – турнір па міні-футболе “Скураны мяч” (гарадскі стадыён);
10.30 – таварыская сустрэча па баскетболе (Шумілінская СШ №1);
12.00 – “Малыя Алімпійскія гульні” (ДзЮСШ);
12.00 – таварыская сустрэча па футболе (гарадскі стадыён).
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *