31 мая — День отказа от курения

Актуалии Здоровье

Курыць – здароўю шкодзіць
З 11 па 31 мая праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.
Курэнне з’яўляецца адной з найбольш актуальных праблем XXI cтагоддзя. Тытунь і тытунёвы дым утрымліваюць больш за 3000 шкодных хімічных злучэнняў, адно з якіх – нікацін. Ён выклікае залежнасць як ад гераіну або какаіну. Многія з курыльшчыкаў не могуць кінуць курыць таму, што асацыіруюць курэнне з задавальненнем і падтрымкай.
Найбольшую шкоду курэнне прычыняе сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмам і з’яўляецца фактарам, які правакуе з’яўленне ракавых пухлін. У курыльшчыкаў рызыка інфаркту міякарда ў 4-5 разоў вышэй, чым у некурцоў. Сярод захворванняў дыхальнай сістэмы можна выдзяліць хранічную абструктыўную  хваробу лёгкіх, пнеўманію, эмфізему лёгкіх.
Тытунь і тытунёвы дым утрымліваюць больш за 60 шкодных рэчываў, якія  з’яўляюцца канцэрагеннымі і выклікаюць рост ракавай пухліны. Курэнне з’яўляецца асноўнай прычынай многіх відаў ракавых захворванняў: раку лёгкіх, трахеі і бронхаў, гартані, поласці рота, уключаючы вусны і язык, страўніка, падстраўнікавай залозы, мачавога пухіра, нырак.
Курэнне ў час цяжарнасці можа прывесці  да развіцця розных  паталогій плода, вострай і хранічнай гіпаксіі плода. Курэнне пры цяжарнасці можа стаць адной з прычын заўчасных родаў. У маці, якая курыць, у некалькі разоў часцей нараджаюцца неданошаныя дзеці. Але і дзеці, якія нарадзіліся ў тэрмін, маюць меншую вагу пры нараджэнні. Мёртванароджаныя дзеці нараджаюцца прыблізна на 20% часцей у жанчын, якія кураць, чым у жанчын, якія  не злоўжываюць тытунём, а пры выкурванні больш пачкі ў дзень – на 35%.
Курыльшчык губіць не толькі сваё здароўе, але і здароўе людзей, якія знаходзяцца побач. Больш за ўсё ад пасіўнага курэння пакутуюць цяжарныя жанчыны і дзеці.
Чалавек, які курыць, падобны на самазабойцу, які расцягвае пазбаўленне свайго жыцця на нявызначаны тэрмін.
С. КОНЫШАЎ, галоўны ўрач РЦГЭ.
А. ТРЫГУБАВА, урач-бактэрыёлаг РЦГЭ.
А. РУДОВІЧ, урач-хірург Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *