Овечки, кролики, гуси… Попробуйте, вам понравится

Общество Экономика

Авечкі, трусы і гусі
Вяскоўцы, якія трымаюць гаспадарку, у гэтым годзе сутыкнуліся з праблемай: няма дзе купіць парасят. І гэта зразумела: у сувязі з пагрозай афрыканскай чумы ў раёне забаронена трымаць парсюкоў-вытворнікаў і свінаматак.  “Можна паспрабаваць іншыя варыянты, – кажа галоўны ветурач раёна І. У. Галуза. – Альтэрнатыва парасятам – авечкі, трусы, козы, гусі, бройлерныя куры ці качкі”.
Пытаемся ў Івана Уладзіміравіча, чаму ён заклікае вяскоўцаў трымаць іншую жыўнасць, а не свіней. “Справа ў тым, што ў суседніх дзяржавах – Расіі, Латвіі, Эстоніі, Літве, Польшчы – вядомы неаднаразовыя ўспышкі афрыканскай чумы свіней. І пагроза заносу хваробы з іншых краін па-ранейшаму існуе. Таму лепш не рызыкаваць”.
Дарэчы, тым гаспадарам, якія ўсё ж завялі свіней, трэба захоўваць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў: рабіць дэзінфекцыю хлеўчукоў, хадзіць у гаспадарчыя пабудовы ў асобным адзенні, рэгулярна знішчаць мух і камароў, змагацца з грызунамі, ля ўваходу ў хляўчук зрабіць дэзынфекцыйныя дыванкі.
Хаця работнікі райветстанцыі разам са старэйшынамі вёсак  правялі вучобу сярод вяскоўцаў, але ж, вядома,  знойдуцца і такія, хто не будзе прытрымлівацца мер прафілактыкі.
А пагроза заражэння АЧС існуе нават ад бяскрыўдных птушак, якія могуць залятаць у хлеўчукі, кажуць работнікі райветстанцыі.  Таму  жыхарам раёна райветслужба рэкамендуе  разводзіць тую дамашнюю жывёлу, якая не рэагуе на вірус чумы: кароў, авечак, качак, трусоў, гусей, курэй. Бройлерныя качкі, да прыкладу, за лета вырастаюць да трох кілаграмаў.
Дарэчы, у пачатку чэрвеня ААТ «Прыазёрны мір» завязе гусянят, якіх мяркуюць прадаваць насельніцтву.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *