Шумилинцы покоряют вавинам вьет во дао

Новости Спорт, туризм

Поўны камплект медалёў
Каманда Цэнтра дзяцей і моладзі па вавінам в’ет во дао (трэнер Святлана Бараноўская) прыняла ўдзел у адкрытым гарадскім турніры па тэхнічных відах па вавінам в’ет во дао. У асабістым заліку першыя месцы заваявалі Кірыл Галуза і Ягор Васільеў, другое – Яўген Данчанка, трэцімі сталі Антон Малахаў, Уладзіслаў Бяржанін, Яўген Цімошчанка і Іван Бяржанін.
У парным комплексе ў нашых землякоў тры прызавыя месцы: першае – у пары Ягор Васільеў – Яўген Данчанка, другое – Кірыл Галуза – Уладзіслаў Бяржанін, трэцяе – Іван Бяржанін – Багдан Ушал.
Па выніках спаборніцтваў каманда нашага Цэнтра дзяцей і моладзі заняла трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *