Дню семьи в Шумилино посвятили концерт

Культура Семья

Сям’я – галоўная прыстань на свеце
У мінулую пятніцу міжнародная грамадскасць адзначыла Дзень сям’і – у многіх краінах ён носіць назву Дзень сям’і, кахання і вернасці.
На пытанне “Як вы будзеце адзначаць сямейнае свята?” 8 чалавек з 17 апытаных адказалі, што збіраюцца прысвяціць гэты дзень працы (у большасці пасадцы перцаў і памідораў). Чатыры чалавекі, як аказалася, наогул, не ведалі, што такое свята існуе, адна жанчына пахвалілася, што спякла яблычны пірог для сваіх унукаў, і толькі адзін чалавек сказаў, што збіраецца ў Дом культуры на канцэрт, прысвечаны Дню сям’і.
На канцэрце сапраўды было малалюдна. Затое на сцэне было шумна і весела, там у святочны вечар гаспадарылі дзеці. Яны спявалі, танцавалі і нават спрабавалі сябе ў ролі вядучых. І трэба сказаць, што ўсё ў іх атрымлівалася здорава. А тое, што ўсе юныя артысты шліфуюць свой талент у Шумілінскай школе мастацтваў, яшчэ раз пацвердзіла, што ў школе працуе прафесійны калектыў і што ўкладваць інвестыцыі ў творчасць (пад інвестыцыямі маецца на ўвазе адноўлены будынак школы) – высакародна і для грамадства карысна.
А ўсё ж хацелася б, каб свята ў гонар сям’і набыло сваю канцэпцыю, каб яно стала ў Шуміліне па-сапраўднаму сямейным і папулярным. Сям’я ж – галоўная прыстань на свеце.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *