«Супербабушку» Шумилинского района выбрали на День пожилых людей

Культура Новости Общество

Яркія, жыццярадасныя, крэатыўныя супербабулі

Хаця ў раённым цэнтры культуры людзі сабраліся з нагоды раённага конкурсу «Супербабуля», прымеркаванага да Міжнароднага дня пажылых людзей, але па кантынгенту ўдзельнікаў і ледачоў гэты дзень хацелася назваць днём мудрасці, увагі, тактоўнасці, усмешак і добрых слоў.

Гэтую думку выказала падчас віншавання і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Яна падзяка-вала прысутным за годнае выхаванне падрастаючага пакалення, за працавітасць і цярпенне, актыўную жыццёвую пазіцыю і важкі ўклад у развіццё раёна і ад раённай арганізацыі «Белая Русь» уручыла падарункі актывістам ветэранскага руху.

Цёплыя словы віншавання – ад старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Таццяны Цэрах. Яна таксама ўручыла падзякі актывістам, падзякавала за работу і ўдзел у раённых культурна-патрыятычных мерапрыемствах.

Нарэшце на сцэну выходзяць пяць удзельніц раённага конкур-су «Супербабуля». Лілія Барадзёнак – бабуля-свята, вясёлая і жыццярадасная; Святлана Аў-сяннікава – пазітыўная і прыгожая, яе дэвіз – толькі ўперад; Тацця-на Карніловіч – мілая і тактоўная; Алена Гаева – сціплая і абаяльная; Людміла Арэхава – арыгінальная і жыццярадасная, бабуля дзевя-цярых унукаў і адной праўнучкі.

Перад пачаткам вядучыя кон-урсу аб’явілі, што пры дапамозе СМС-галасавання гледачам трэба выбраць пераможцу прыза сімпатый гледачоў.

Падчас «візітнай карткі» ўдзельніцы паказалі свой талент, смеласць і актыўнасць. Затым адгадвалі назвы казак, прайшліся па подыуме ў адзенні сваёй маладосці. Паказалі сябе ў творчым конкурсе: здзівілі ўсіх цудоўным вакалам, харэаграфіяй і майстэрствам.

Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельніцы былі на вышыні, пака-залі свае артыстызм, здольнасці і крэатыўнасць. Таму, як адзначыла журы, выбраць лепшую было нялёгка. Але конкурс ёсць конкурс – тытул супербабулі атрымала Святлана Аўсяннікава.

У гэты дзень ніводная ўдзельніца не засталася без звання: Лілія Барадзёнак атрымала тытул «Самая крэатыўная», Людміла Арэхава – «Самая таленавітая», Таццяна Карніловіч – «Самая элегантная», Алена Гаева – «Самая сучасная». Дарэчы, Алена Гаева атрымала і прыз сімпатый гледачоў.

Усе ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія прэзентавалі раённая ветэранская арганізацыя, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру», раённая арганізацыя райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Свята яшчэ раз пацвердзіла, што любому ўзросту падуладныя актыўнасць, энергічнасць і талент.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *