Татьяна Червинская из глины создаёт шедевры

Экономика

Вочы разбягаюцца ад прыгажосці
Калі прыходзіш у магазін, які знаходзіцца на тэрыторыі Обальскага керамічнага завода, вочы разбягаюцца ад прыгажосці: тут шматлікія пано, розныя сувеніры і вазоны. Ствараецца гэты цуд рукамі керамістаў, такіх, як Таццяна Мікалаеўна Чарвінская (на здымку).
Назіраем за работай жанчыны, вопытныя рукі якой умомант робяць на вазоне прыгожы ўзор, а потым побач “расцвітае” кветка.  Работа керамістаў і сёння застаецца ручным працэсам, складаным і доўгім, які патрабуе высокага майстэрства і вопыту. “Трэба рукамі адчуваць матэрыял, – усміхаецца Таццяна Мікалаеўна. – Практычна ўсе этапы работы кераміста – гэта ручная праца”.
Таццяна Мікалаеўна расказала, што керамісты часта працуюць на заказ. Людзі заказваюць падарункі на юбілеі ці дні нараджэння родзічаў і просяць зрабіць нешта ўнікальнае, у адзіным экзэмпляры. Вось тады Т. М. Чарвінская дае волю фантазіі і разам з заказчыкам падбірае аптымальны варыянт. Бывалі выпадкі, калі матывы роспісу сувеніру па жаданні заказчыка перапляталіся з абіўкай мэблі.
Керамісты выконваюць любы капрыз.  Выраб не паўтараецца ні па форме, ні па афарбоўцы, бо кожнае адценне  фарбаў зроблена па ўласнай рэцэптуры кераміста.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *