О насилии в семье и кризисной комнате

Общество

Крызісны пакой
У арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” прапісана, што насілле ў сям’і – гэта наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару аднаго члена сям’і ў адносінах да другога, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць фізічныя і (ці) псіхічныя пакуты.
“На жаль, сямейнае насілле – з’ява нярэдкая, – адзначае памочнік пракурора А. П. Гасанаў. – Для папярэджання сямейнага насілля ў рэспубліцы, у тым ліку і ў нашым раёне створаны так званыя крызісныя пакоі. У нашым раёне крызісны пакой знаходзіцца ў Мішневіцкім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых грамадзян і інвалідаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
Артур Паўлавіч падкрэсліў, што з сямейнымі дэбашырамі, а менавіта ад іх і ідзе сямейнае насілле,  трэба змагацца любымі сродкамі, бо вельмі часта бывае так: мужчына напіўся і пачынае “выхоўваць” жонку, дзяцей, жанчына выклікае міліцыю, на дэбашыра складваецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Праўда, на пратаколе ўсё не спыняецца і з новай сілай учыняецца яшчэ адзін скандал. Вось у такіх выпадках  скандалісту выносіцца ахоўнае прадпісанне, а лад і спакой у сям’ю можа прынесці крызісны пакой.
Як расказала юрысконсульт ТЦСАН А. М. Бабічава, у крызісны пакой можа звярнуцца любы грамадзянін. “У пакоі створаны ўсе ўмовы для нармальнага жыцця, – адзначае Алена Міхайлаўна. – Пацярпеламу можа быць аказана псіхалагічная, юрыдычная і медыцынская дапамога. Пражываць тут можна да дзесяці дзён, а ў выключных выпадках гэты тэрмін можа быць працягнуты”. Тэлефоны крызіснага пакою 3-12-50, 8(029)295-78-21 працуюць кругласутачна.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *