Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Пасяджэнне калегіі і стабфонд
У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі па пытанні забеспячэння насельніцтва прадуктамі раслінаводства ў міжсезонны перыяд.
З мэтай бесперабойнага забеспячэння насельніцтва вобласці харчовымі таварамі ў міжсезонны перыяд 2014/2015 года згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў лістападзе 2014 года быў створаны стабілізацыйны фонд прадукцыі раслінаводства, які амаль па ўсіх найменнях (акрамя яблыкаў) ад 41% (па цыбулі) да 2,7 раза (па бульбе) перавысіў даведзеныя аб’ёмы.
Фактычна ў стабілізацыйны фонд вобласці, згодна з падлікамі, было закладзена: бульбы – 37 тыс. т, капусты – 21788 т, морквы – 5 тыс. т, буракоў – 8 тыс. т, цыбулі – 5 тыс. т, яблыкаў – 5 тыс. т.
Улічваючы гэта, можна было б зрабіць выснову, што ўзровень забяспечанасці насельніцтва Віцебскай вобласці прадукцыяй стабілізацыйнага фонду павінен быць значна вышэй, чым у іншых рэгіёнах рэспублікі, а спажыўцы павінны быць поўнасцю забяспечаны айчыннай прадукцыяй раслінаводства ў міжсезонны перыяд са 100 %-най гарантыяй.
Аднак вынікі кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных Камітэтам вобласці ў красавіку 2015 года, паказалі, што запасы стабілізацыйнага фонду па стану на 1 красавіка па асобных найменнях недастатковыя, а па некаторых наогул адсутнічаюць.
Нястача прадукцыі ў стабілізацыйным фондзе негатыўна паўплывала на наяўнасць прадукцыі ў гандлёвых аб’ектах вобласці, у прыватнасці, у магазінах «Веста», «Рублёўскі», «Карона», у Лёзненскім і Лепельскім раёнах.
Устаноўлены шэраг парушэнняў пры захоўванні, што прывяло да псавання прадукцыі.
Па выніках праведзеных праверак і маніторынгаў прыняты меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў і прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці: вызвалены ад займаемай пасады кіраўнік Шумілінскага райспажыўтаварыства, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці начальнік упраўлення гандлю і паслуг Полацкага райвыканкама, а таксама кіраўнікі аддзелаў нарыхтовак Аршанскага, Лёзненскага, Дубровенскага і Браслаўскага райспажыўтаварыстваў.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *