Шумилинская районная гимназия объявляет приём учащихся

Новости Образование

Для будучых гімназістаў і іх бацькоў
ДУА “Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат” аб’яўляе прыём навучэнцаў у 5 клас на 2015/2016 навучальны год.
Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца да 2 чэрвеня 2015 года. Для таго, каб паступіць у 5 клас гімназіі, неабходна здаць уступныя экзамены па наступных вучэбных прадметах:
2 чэрвеня – руская мова (дыктант)
4 чэрвеня – матэматыка (пісьмовая работа)
6 чэрвеня – беларуская мова (дыктант)
10 чэрвеня – рэзервовы дзень.
Пачатак экзаменаў у 11.00. Адпраўленне школьнага аўтобуса ад аўтастанцыі г. п. Шуміліна ў 10.20.
На час навучання ў гімназіі ўсім жадаючым прадстаўляецца бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце гімназіі. Пражываючыя ў інтэрнаце забяспечваюцца бясплатным чатырохразовым харчаваннем.
Даведкі па тэлефонах: 3-79-37 (прыёмная); 3-79-38 (дырэктар).
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *