Школьные новости. В Обольской школе (Шумилинский район) говорят по-белорусски

Образование

Гаворым па-беларуску. І спяваем
Другі год у Обальскай СШ праходзіць акцыя “Гаворым па-беларуску”.
А гэта значыць, што адзін дзень у месяц у школе ўсе размаўляюць толькі па-беларуску. Па ініцыятыве адміністрацыі два гады назад вырашылі паспрабаваць правядзенне беларускамоўных дзён у рускамоўнай школе. Акцыя стала традыцыйнай, палюбілася вучням і настаўнікам.
На беларускамоўны дзень пастаянна прыдумваюцца новыя формы правядзення. Так, у мінулую сераду беларускамоўны дзень у Обальскай СШ пачаўся з марафона песень “Спяваем па-беларуску”. Кожны клас падрыхтаваў сваю песню да выканання, гучалі песні як беларускія народныя, так і эстрадныя.
Даспадобы вучням прыйшоўся і абед па-беларуску. Беларускія нацыянальныя стравы пад мілагучнае беларускае “смачна есці” дадавалі апетыту. А для настаўнікаў была арганізавана “Педагагічная кавярня”, дзе яны за кубкам гарбаты абмяркоўвалі па-беларуску свае настаўніцкія праблемы.
Льецца музыка…
Школьнікі любяць спяваць і выступаць на сцэне. Не выключэнне і Обальская школа, у якой мінулы тыдзень быў фестывальным. Васьмікласніцы парадавалі гледачоў сольным канцэртам “Крэатыўныя дзяўчаты”, выпускнікі школы – праграмай “Песня – маё жыццё”, шмат цікавых знаходак прапанавалі вучні пачатковых класаў са сваімі “Вясёлымі ноткамі”.
Упрыгожаннем фестывальнага тыдня стала мерапрыемства “Прыгажосць рускага раманса”.
Завяршыўся тыдзень вялікім канцэртам “Песня – наш сябар”
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2011 г.



2 комментария по теме “Школьные новости. В Обольской школе (Шумилинский район) говорят по-белорусски

  1. Прачытау Ваш ліст.
    Сумна стала ад таго,што у школе адзін раз у месяц
    настаунікі і вучні размауляюць па-беларуску.
    Адкажыце калі ласка,няужо сярод Вас няма беларусау?
    Няужо Вам не падабаецца беларуская мова?
    Вы вучыцесь у сінявокай нашай краіне.
    Патрэбна ганарыцца,што тут мы жывем і вывучаем беларускую мову.
    Я-беларус,нарадзіуся і жыву тут.
    Пішу,чытаю і размауляю па-беларуску усюды і зауседы.
    Сапрауды,цяпер наша мова у дрэнным стане.
    Няма беларускамоунага тэлебачання,вельмі мала беларускамоуных
    газэт,кніг,часопісау,кінастужак,шыльд і т.д.
    У сталіцы -Мінску немагчыма купіць у кніжных лауках
    беларускамоуны буквар.
    Яго проста няма,вось так дзіва.
    Расейскіх колькі хочаш.
    Аб чым можна далей гаварыць,якое становішча у краіне
    з беларускай мовай?
    Беларусь-мая Радзіма і гэтым я ганаруся.
    Добра ведаю расейскую і украінскую мову.
    Дзеткі!
    Калі ласка,вывучайце беларускую мову.
    Пішыце,чытайце і размауляйце усюды і не адзін
    раз у месяц,як вучаць вас настаунікі,а зауседы.
    Тады мова будзе жыць у кожным куточку краіны.
    Паважаныя настаунікі!
    Вы робіце добрую справу,аднак гэтага мала.
    Пакажыце прыклад з сябе,што беларуская мова
    павінна гучаць кожную хвіліну,гадзіну,час,дзень і ноч.
    Тады Вы навучыце сваіх вучняу,як трэба кахаць сваю краіну,
    народ і мову.З павагай-Лявон.

  2. Паважаны Лявон. Калі вы сапраўды у паўсядзенным жыцці размаўляеце па-беларуску, то вы павінны ведаць, што ў беларускай мове ёсць такі выраз «і гэтак далей». І скарачацца ён будзе наступным чынам: і г.д.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *