Эксперт-криминалист Руслан Мартинкевич рассказал старшеклассникам Шумилинской СШ №2 о своей професии

Образование

Па адпячатках пальцаў раскрыць злачынства
Начальнік Шумілінскага міжраённага аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Р. А. Марцінкевіч правёў сустрэчу са старшакласнікамі СШ № 2, на якой расказаў дзецям пра прафесію крыміналіста, пра нюансы сваёй работы.
Руслан Анатольевіч паказваў так званы  ўніфікаваны чамадан крыміналіста. Цікава было паслухаць, як эксперты-крыміналісты здымаюць адпячаткі пальцаў, як пры іх дапамозе знаходзяць злодзеяў. Але  гэтым работа крыміналіста не абмяжоўваецца. Спецыялісты робяць экспертызу халоднай зброі, слядоў і мікрачасцінак, выконваюць шмат іншых экспертыз.
Трэба адзначыць, што прафесіяй эксперта-крыміналіста, якую можна атрымаць у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, зацікавіліся многія. Нават дамовіліся яшчэ раз сустрэцца з Русланам Анатольевічам у ягоным кабінеце, каб на свае вочы і за рэальнай справай паглядзець работу крыміналіста.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №7 ад 27.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *