Сразу четыре детских лагеря работают в Обольской средней школе

Новости Образование Общество

Чатыры лагеры ў адной школе

 Нягледзячы  на летнія канікулы, кіпіць жыццё ў Обальскай СШ паўсюль гучаць дзіцячыя галасы і смех. Справа ў тым, што  з 4 ліпеня  на базе школы працуюць аж чатыры аздараўленчыя лагеры.

«Сонейка»

30 дзяцей ад 6 да 10 год аб’яднаў школьны аздараўленчы лагер «Сонейка». Па традыцыі ён праводзіцца сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. «Лагер нясе прафілактычны і прафарыентацыйны характар, – расказвае начальнік лагера Вольга Баранава. – Так, толькі за першы тыдзень у нас прайшлі  Дзень ратавальніка і квест-гульня «Юны ратавальнік», адпачываючыя паглядзелі  прафілактычныя відэаролікі пра бяспечныя паводзіны ў розных жыццёвых сітуацыях. У бліжэйшых планах – разгадаць «Шыфр 112»».

Кожны дзень у «Сонейку» насычаны і цікавы. Дзень кнігі, дзень сяброўства,  дзень рэкордаў і іншыя не толькі забаўляюць дзетак, а і развіваюць іх творчыя здольнасці. Багата мерапрыемстваў прысвячаецца Году гістарычнай памяці, гэты тэматычны блог завершыцца выніковым мерапрыемствам «Край мой – Беларусь!».

 

«Чайка»

Для дзяцей старэйшага ўзросту дзейнічае лагер працы і адпачынку «Чайка». 15 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 17 год не толькі адпачываюць, а і прыносяць сваімі справамі карысць школе і роднаму мястэчку. «Кожны дзень – добрая справа. Такую характарыстыку можна даць лагеру, – адзначае начальнік лагера Вольга Баранава. – Падчас летняй спёкі падлеткі палівалі кветкі і агарод. Перад Купаллем дапамаглі з добраўпарадкаваннем сцэнічнай пляцоўкі каля музея». Вольга Баранава падкрэсліла, што ў «Чайку» старшакласнікі ідуць з задавальненнем, бо разумеюць, што могуць зрабіць лепш сваю малую радзіму.

Планаў на змену ў «Чайкі» шмат. Так, гэта і ўборка зоны адпачынку на рэчцы, і догляд за брацкімі могілкамі ў Обалі, і выраб інфармацыйных стэндаў для вучэбных кабінетаў.

А ў вольны ад працы час маладыя людзі з задавальненнем гуляюць у футбол ці баскетбол, іншыя спартыўныя гульні.

«Старт»

Усім вядома, што ў Обалі спорт нумар адзін – грэка-рымская барацьба. Якое лета для юных спартсменаў без любімага віду спорту? Кіраўніцтва Шумілі-нскай СДЮШАР добра гэта разумее і па добрай традыцыі адну са змен спартыўнага лагера «Старт» арганізуе на базе Обальскай СШ. У лагеры адпачываюць, аздараўляюцца і трэніруюцца выхаванцы аддзя-лення грэка-рымскай барацьбы.

– Жадаючых у лагер было хоць адбаўляй, – расказвае трэнер Пётр Ганушчанка, які на час лагера стаў выхавальнікам. – У «Старце» – 18 хлопцаў, сярод іх як барцы, якія ўжо дасягнулі значных вынікаў, так і навічкі. Галоўнае, што іх усіх аб’яднала грэка-рымская барацьба.

Спартыўны лагер мае сваю спецыфіку.  Штодзён-на абавязковая двухгадзінная трэніроўка, агульнафізічны комплекс і спартыўныя гульні.  А яшчэ ўзмоцненае харчаванне. Юным спартсменам даспадобы такі напружаны рытм, бо разумеюць, што лета і «Старт» – выдатны падмурак для будучых перамог.

«Усмешка»

На час рамонту Обальскага дзіцячага садка школа «прытуліла» ў сябе яго выхаванцаў. Вось і атрымалася, што аздараўленчы лагер Обальскага сада «Усмешка» таксама працуе на базе школы.

«У нас аздараўляецца 21 чалавек, – кажа начальнік лагера  Наталля Спіры-дзенка. – Лагерная змена будзе доўжыцца да 27 ліпеня.  Стаўку робім на ўзмоцненае харчаванне, вітамінізацыю і аздараўленчыя мерапрыемствы на свежым паветры».

Можна сказаць, тэрыторыя школы ідэальна падыходзіць для адпачынку маленькіх дзяцей: прасторна і свабодна, ёсць цяністыя куточкі і сонечныя пляцоўкі. Можна схадзіць у спартыўны гарадок ці на стадыён. Гэтым спаўна карыстаюцца і выхавальнікі лагера.

Не забываюць ва «Усмешцы» і пра патрыятычнае выхаванне. Часта гуляюць у рухомыя беларускія народныя гульні. Цікавым  для дзетак чакаецца квест «Беларускія словы родныя – модныя».

 

А завершыцца лагерная змена ў Обальскай СШ мерапрыемствам «Карагод сяброўства», у якім возьмуць удзел выхаванцы ўсіх чатырох лагераў. Дзеці атрымаюць на памяць сувеніры і дыпломы, якія будуць нагадваць ім пра летні адпачынак.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *