В Шумилинской районной организации БелТИЗ вместе работают и отдыхают

Общество

Разам працуюць і святкуюць
На мінулым тыдні адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. У рабоце сходу ўдзельнічаў старшыня абласной арганізацыі БелТІЗ К. К. Ламчаноўскі.
З дакладам аб рабоце раённага таварыства інвалідаў па зроку выступіла яго старшыня Г. Ф. Маркава. Галіна Фёдараўна расказала пра асноўныя справы арганізацыі  за апошнія пяць гадоў. Гэта былі і традыцыйныя штогадовыя святы, і мерапрыемствы абласнога ўзроўню. Так, усім запомніўся абласны турзлёт, удзел у фестывалі праваслаўнай культуры “Кладезь”. Члены раённага таварыства БелТІЗ штогод прымаюць удзел у абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці “Спявай, душа”, конкурсе беларускай песні “Медуніца”, конкурсе “Я самы рэабілітаваны”.
Члены (іх усяго 46 чалавек) навучыліся разам працаваць і святкаваць, радавацца жыццю, верыць у сябе.
Старшынёй раённага таварыства інвалідаў па зроку была адзінагалосна абрана Г. Ф. Маркава, членамі праўлення – Ю. В. Сухарава, Н. Р. Масько. Былі абраны кандыдаты на абласную канферэнцыю БелТІЗ.
На сходзе выступілі начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва В. Р. Штуро, якія пажадалі ўсім членам таварыства аптымізму, сіл і энергіі.
Старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Фонд міру” Л. В. Шаўцова расказала, што з згодна з праграмай “Фонду міру” “Клопат” вырашана падтрымаць раённае таварыства інвалідаў па зроку.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №42 ад 02.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *