Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Паліва

У ноч з 21 на 22 мая з ангара мехдвара Башні ААТ “АграБаравінка” збілі навясны замок і ўкралі чатыры 50-літровыя каністры з дызельным палівам на агульную суму 2,4 мільёна рублёў. Кіраўніцтва гаспадаркі паведаміла пра крадзеж  у міліцыю. Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцаў. Паліва прыбраў да рук мясцовы жыхар разам з непаўналетнім хлопцам.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.

Бензапіла
З гаспадарчай пабудовы жыхара Шуміліна прапала бензапіла “Чэмпіён”. Як высветлілася, злодзей (ім аказаўся непрацуючы жыхар райцэнтра) трапіў ў памяшканне праз люк на паддашку. Бензапіла, кошт якой ацэнены ў 800 тысяч рублёў, знойдзена і будзе вернута гаспадару.

Снарад
Жыхар в. Мазурына Сіроцінскага сельсавета патэлефанаваў у міліцыю  і расказаў, што знайшоў на сваім агародзе снарад Вялікай Айчыннай вайны. Сапёры размініравалі і абясшкодзілі снарад.

Каляска
З пад’езда шматпавярховага дома ў Обалі прапала дзіцячая каляска-трансформер. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Міліцыянеры яшчэ раз нагадваюць жыхарам раёне: пад’езд – не месца для захоўвання веласіпедаў і калясак.

Са зводак ДАІ
Не ўступіў дарогу

Жыхар Шуміліна, які ехаў на “Опелі”, на перакрыжаванні вуліц Сіпко-Суворава не ўступіў дарогу “Нісану”. Машыны сутыкнуліся, людзі не пацярпелі. Як потым высветлілася, вадзіцель “Нісана” знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, таму спужаўся і збег з месца здарэння. Але яго асоба была ўстаноўлена, машына знойдзена. На вадзіцеля “Опеля” складзены адміністрацыйны пратакол за ДТЗ, на вадзіцеля “Нісана” – за тое, што пакінуў месца дарожна-транспартнага здарэння і быў за рулём нецвярозы.

Не размінуўся
Жыхар г. п. Расоны на аўтамабілі “Форд” ехаў па прыпыначнай пляцоўцы ля магазіна “Міні-маркет”, што на вуліцы 70-год БССР. Мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў шкляную сцяну магазіна. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены для далейшага разбірацельства па месцы жыхарства парушальніка.

Нецвярозыя
За 22-24 мая супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарогах раёна трох нецвярозых вадзіцеляў. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Выпівохам пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф ад 9 да 18 мільёнаў рублёў.

Задні ход
Жыхар Шуміліна, які на вуліцы Сіпко рухаўся заднім ходам на аўтамабілі УАЗ, наехаў на “Мазду”. Вінаваты вадзіцель пакінуў месца ДТЗ. Але супрацоўнікі ДАІ неўзабаве ўстанавілі ягоную асобу і знайшлі. На яго складзены два адміністрацыйныя пратаколы: за дарожна-транспартнае здарэнне і за тое, што збег з месца ДТЗ.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №42 ад 02.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *