На должность старейшины Валентину Куксину выбрали жители деревни Бондарево

Общество Сельское хозяйство

Вясковы ідэолаг
Валянціну Ігараўну Куксіну з вёскі Бондарава Каўлякоўскага сельсавета  ведаюць як добрага спецыяліста на рабоце, выдатную гаспадыню дома, адказнага і прынцыповага чалавека па жыцці. Таму калі ў мінулым годзе выбіралі старэйшыну, вяскоўцы аднагалосна прагаласавалі за гэту жанчыну.
Сваю працу галоўнага бухгалтара ў ААТ “Прыдзвінскі” жанчына гарманічна спалучае з выкананнем грамадскіх абавязкаў, не менш адказных і важных. Як лічаць у сельсавеце, не знайсці лепшага чалавека, які давядзе вяскоўцам  пазіцыі мясцовай ўлады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкія грамадскія справы. Валянціна Ігараўна раскажа і пра справы ў раёне і вобласці, пра дзяржаўную пазіцыю. Жанчына, так бы мовіць,  з’яўляецца яшчэ і мясцовым ідэолагам.
Старэйшына вёскі Бондарава ў адказе за асвятленне і стан дарог, з рознымі камісіямі часта наведвае тых, хто злоўжывае алкаголем ці не жадае працаваць. У меру сваіх магчымасцяў дапамагае людзям. Не толькі вяскоўцам, але і дачнікам, якія прыязджаюць у вёску.
Вясной і летам Бондарава ажывае, прыязджаюць  дзеці і ўнукі карэнных жыхароў. Дзякуючы ім вёска прыгажэе. Людзі наводзяць парадак на падворках, ставяць новыя агароджы, фарбуюць хаты, саджаюць кветкі. Не без гордасці Валянціна Ігараўна адзначае, што ў вёсцы жывуць не толькі пенсіянеры, ёсць і маладыя. “Ёсць каму летам абкасіць абочыны дарогі, гэта значыць, жыве вёска”, – усміхаецца старэйшына. Жыве, працуе, трымае падсобную гаспадарку. На падворку старэйшыны, напрыклад, дзве каровы.
В. І. Куксіну  ведаюць і паважаюць у вёсцы. Яна кожнага выслухае, параіць, дапаможа. Бывае, што дастаткова толькі паразмаўляць з чалавекам, каб яго падбадзёрыць, надаць веры ў свае сілы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 09.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *