Демография Шумилинского района в мае 2014 года

Общество


Віншуем з нараджэннем!
У маі нарадзіліся:
Арлоўская Караліна (Мікіціха);
Баграцова Дар’я (Мікіціха);
Бязручанка Вадзім (Прыазёрная);
Васкоўскі Захар (Обаль);
Віславухаў Мікіта (Шуміліна);
Галавачова Елізавета  (Мікіціха);
Зарываеў Юрый (Мішневічы);
Зозан Ангеліна (Добрына);
Калянковіч Вячаслаў (Шуміліна);
Лабоўкін Ілья (Шуміліна);
Манак Яраслаў (Шуміліна);
Наумаў Георгій (Шуміліна);
Нікалаенка Аляксандра (Шуміліна);
Рубіна Ксенія (Светласельскі);
Чарнабрысаў Аляксандр (Светласельскі).
У маі ў нашым раёне нарадзілася 15 немаўлят. Шуміліна пабагацела на 7 маленькіх жыхароў. На тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета нарадзіліся трое дзяцей, у Светласельскім – двое. У Дабейскім, Мішневіцкім і Обальскім сельсаветах з’явілася на свет па аднаму немаўлятку.
Шлюбы
У маі ў раёне было зарэгістравана 8 шлюбаў.
У загсе зарэгістравалі свае адносіны шэсць пар, прычым у трох выпадках рэгістрацыя была ўрачыстая. Па аднаму шлюбу зарэгістравана ў маі ў Лаўжанскім і Мішневіцкім сельвыканкамах.
Разводы
У маі   суд Шумілінскага раёна разгледзеў  чатыры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці.  У двух  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у двух – мужчыны. Яшчэ 15 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Адна сямейная пара была разведзена ў ЗАГСе.
Страты
У маі пайшлі з жыцця 34 жыхары раёна, у тым ліку 8 – працаздольных.  Па прычыне хвароб кровазвароту памерлі 12 чалавек (3 з іх – працаздольнага ўзросту), столькі ж жыхароў раёна памерлі ад старасці. Ад анкалагічных захворванняў пайшлі з жыцця тры чалавекі. Адзін жыхар раёна закончыў жыццё самагубствам, яшчэ адзін атруціўся алкагольнымі напіткамі.

Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *