Новое в Правилах ведения рыболовного хозяйства и рыболовства

Вопрос-Ответ Закон Экология

Новае ў Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства
У сувязі з новай рэдакцыяй Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2010 №386, Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што аматарскае рыбалоўства дазваляецца:
— нахлёставымі, паплаўковымі і доннымі вудамі ўсіх сістэм, спінінгамі, кружкамі, жарліцамі, дарожкай;
— ружжамі і пісталетамі для падводнага палявання (толькі пры падводным паляванні);
— сачкамі дыяметрам не больш 0,5 метра з памерам ячэі менш 10 міліметраў і пад’ёмнымі сачкамі памерам не больш 1х1 метр і памерам ячэі менш 10 міліметраў для лоўлі рыбы ў якасці жыўца для лоўлі іншых відаў рыбы;
— ракалоўкамі не больш 3 штук на аднаго рыбалова даўжынёй менш 100 сантыметраў і ячэяй больш 22 міліметраў;
— багорыкамі з шырынёй кручка (ад цаўя да вастрыя жала) не больш 9 сантыметраў і сачкамі для пад’ёму рыбы з вады, вылаўленай дазволенымі прыладамі рыбалоўства;
— лоўля рыбы рукамі.
Іншыя прылады рыбалоўства і спосабы лоўлі з’яўляюцца забароненымі.
Акрамя таго, аматарскае рыбалоўства забараняецца:
—  з выкарыстаннем на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блясны, натуральнай ці штучнай прынады;
— з плавальных сродкаў у цёмны час сутак;
— з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці некалькіх відаў прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш 10 штук;
— на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падводнае паляванне на вадаёмах, дзе не арганізавана аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі;
— у перыяды забароны лоўлі рыбы;
— з пакіданнем без нагляду ўстаноўленых рыбалоўных прылад. У выпадках выяўлення безнаглядных рыбалоўных прылад яны прызнаюцца безгаспадарнымі (браканьерскімі) прыладамі рыбалоўства і належаць канфіскацыі органамі рыбнага кантролю;

— на рыбу, ракаў, міног, крэветак, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, вугра;

— з выкарыстаннем жарліц (кружкоў, ставак, калабашак) без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адраса ўладальніка.

Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *