В Шумилинском районе вакансий становится меньше

Общество Экономика

Вакансій становіцца менш
Інфармацыя прадастаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На 2 чэрвеня ў Шумілінскім раёне ёсць наступныя вакансіі:
Абутнік 4-5 разраду знойдзе работу ў КУП БАН (з/п 2,2 млн руб.)
Агранома з задавальненнем прымуць на работу ў “АграБаравінцы” і “Прыдзвінскім” – зарплата 2,8 млн і 2,5 млн адпаведна.
Агент страхавы патрабуецца “Белдзяржстраху” – з/п 2,2 млн.
Аграном. Пасада галоўнага агранома свабодная ў “Прыазёрным міры” (з/п 4,9 млн).
Аператар машыннага даення неабходны ў “Сіроцінскім” (з/п 3 млн), “Ляжнях” (з/п 3 млн), “Шумілінскім райаграсэрвісе” (з/п 2,5 млн) і “Прыдзвінскім” (з/п 2,2 млн).
Бухгалтара чакаюць у “Ульскім” (з/п 3 млн), галоўнага бухгалтара – у КУП БАН (з/п 4,5 млн), “Ульскім” (з/п 3,6 млн), аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (з/п 3,2 млн), у Сіроцінскім сельвыканкаме (з/п 2,6 млн).
Вадзіцеля аўтамабіля 2 класа запрашаюць “Ляжні” (з/п 3,5 млн), і “Раднік” (з/п 3млн).
Ветэрынарны фельчар знойдзе работу  ў “Ляжнях” (з/п 3 млн).
Галоўны ветурач неабходны “Ульскаму” (з/п 3,6 млн).
Выхавальнік дашкольнай установы. Вам дадуць работу ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,8 млн).
Жывёлаводаў запрашаюць “Ляжні” (з/п 2,5 млн) і “Прыдзвінскі” (з/п 2,2 млн).
Заатэхніку прапануюць работу “Сіроцінскі” (з/п 3 млн) і “Прыдзвінскі” (з/п 2,5 млн), “Лаўжанскае” прыме на работу заатэхніка-селекцыянера (з/п 2,7 млн).
Інжынер па ахове працы і галоўны інжынер змогуць уладкавацца на работу ў “Ульскім” – з/п 2,2 млн і 3,6 млн адпаведна.
Кравец 4-5 разраду зможа рэалізаваць сваё майстэрства ў КУП БАН – з/п 2,2 млн.
Машыністы экскаватара 5 разраду патрэбны Шумілінскаму ПМС – з/п 3,5 млн.
Медыцынская сястра. Работа для трох спецыя-лістаў ёсць у раённай бальніцы (з/п 3,5 млн).
Механік будзе дарэчы ў райспажыўтаварыстве (з/п 3 млн).
Музычнага кіраўніка за-прашае на работу аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (з/п 2,8 млн).
Педагог-псіхолаг і сацыяльны педагог патрэбны аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,9 млн).
Прарабу прадаставіць работу “Лаўжанскае” – з/п 2,9 млн.
Прадавец. Работа для 6 прадаўцоў 3-4 разраду ёсць ў  райспажыўтаварыстве – з/п 2,2 млн.
Прыёмшчыкаў заказаў прыме на работу КУП БАН (з/п 2,2 млн).
Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў 4 разраду знойдзе работу ў КУП БАН – з/п 2,5 млн.
Токара 3-4 разраду возьмуць на работу ў “Ляжні” (з/п 2,5 млн).
Трактарысту можна ўладкавацца ў “Раднік” – з/п 3,5 млн і ў “Прыдзвінскі – з/п 2,2 млн.
Тэхнолаг – вакансія ёсць на ОКЗ (з/п 3,5 млн).
Урач-спецыяліст. Шумілінская раённая бальніца мае вакансіі стаматолага, анэстазіёлага, эндакрынолага, афтальмолага (з/п 4,5 млн). Тут ёсць і 3 вакансіі (з/п 3,6 млн) для фельчараў.
Цырульнік 3-4 разраду патрэбны ў КУП БАН – з/п 2,2 млн.
Галоўнага эканаміста чакае “Ульскі” (з/п 3,6 млн).
Эколаг знойдзе прымяненне сваім здольнасцям у “Лаўжанскім” – з/п 3,2 млн.
Электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання 4 разраду запрашае УП ЖКГ – з/п 3 млн.
Юрысту прапануе работу “Лаўжанскае” – з/п 3,2 млн.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №44 ад 09.06.2015 г.



6 комментариев по теме “В Шумилинском районе вакансий становится меньше

  1. На такие деньги не реально выжить с нынешними ценами. Только на еду уйдет 2-3 миллиона.

  2. мне одной с ДВУХ РАБОТ(!!!!) не всегда хватает!!! а еще ведь и родителям помочь нужно-без работы сидят(

  3. 2,2 млн в месяц. При помощи простой арифметики около 100 тысяч за рабочий 8 часовой день при пятидневке. Адская работа что на тракторе, что на ферме. Спрашивается, будут ли люди держаться за такую работу? От некуда деваться немногие будут, но исполнять свои обязанности будут спустя рукава и пофигистически относиться к работе. И воровать! И бухать! и далее по кругу замкнутому.
    А еще маленький вопрос к редакции, приведите, плиз, данные по количеству незанятых трудоспособных жителей района(не путать с безработными) Общая картинка оч любопытная получится.
    Земляки, к нам на фирму(Минск) требуется ведущий архитектор-проектировщик со знанием китайского и английского языка. З/п от 19 млн. Есть желающие?

  4. Овчинников, как бывший директор архитектурно-строительной компании с 20-ти летним стажем я вам прямо скажу, что ведушего архитектора со знаниями за штуку двести вы найдете только во сне, и то розовом…

  5. СТАЛ УВАЖАТЬ АРХИТЕКТОРОВ.НА ФИРМУ РФ ТРЕБУЮТСЯ ВОДИТЕЛИ-МЕЖДУГОРОДНИКИ КАТЕГОРИЯ Е.ОПЫТ ОТ 3 ЛЕТ ПОДТВЕРЖДЁННЫЙ ДОКУМЕНТАЛЬНО.ЗАРПЛАТА ОТ 120 ТЫС.РОССИИ.УВАЖАЕМАЯ РЕДАКЦИЯ ВОТ ТАКИМИ ВАКАНСИЯМИ НУЖНО ЛЮДЕЙ ЗАИНТЕРЕСОВЫВАТЬ.ТОЛЬКО НА ЗАРАБОТКИ…ВО БЛАГО ДРУГОЙ РОДИНЫ.РОДИНА ТАМ ГДЕ ДЕНЬГИ ПЛАТЯТ И УВАЖАЮТ ЧЕЛОВЕЧЕСКИЙ ТРУД….

  6. Юрий, названная сумма-это оклад, премии и бонусы зачастую перекрывают его вдвое))))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *